Лілія Рыгораўна Козырава

Лілія Рыгораўна Козырава (нар. 26 студзеня 1952, Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі юрыст. Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь (з 2008). Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь.

Лілія Рыгораўна Козырава
Нараджэнне 26 студзеня 1952(1952-01-26) (72 гады)
Адукацыя
Дзейнасць суддзя
Узнагароды
Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Нарадзілася 26 студзеня 1952 года ў Бабруйску.

У 1977 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Прафесійную працоўную дзейнасць пачала на пасадзе стажора пракуратуры Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1979—1991 гадах працавала ў Дзяржарбітражы пры Мінскім абласным выканаўчым камітэце: спачатку кансультантам, затым — дзяржаўным арбітрам.

У 1991 годзе назначана суддзёй гаспадарчага суда Мінскай вобласці, у 1995 годзе — суддзёй Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь. Са снежня 2001 года па люты 2008 года займала пасаду намесніка Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь. З лютага 2008 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Удзельнічала ў распрацоўцы праекта Гаспадарчага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і другіх заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь. Мае шэраг публікацый, у тым ліку з’яўляецца сааўтарам каментарыяў да Гаспадарчага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь з аглядам практыкі гаспадарчых судоў, Закону Рэспублікі Беларусь «Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)», навучальнага дапаможнiка «Міжнароднае рэгуляванне знешнеэканамічнай дзейнасці».

Унесеная ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[1][2].

Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас[3].

Зноскі