Лімфазваро́т — рух лімфы ў лімфатычнай сістэме. За суткі ў чалавека з крыватоку ў міжтканкавыя поласці фільтруецца каля 20 л вадкасці, у выглядзе лімфы вяртаецца 2—4 л, 50—100 % бялкоў плазмы крыві, вугляводы, ліпіды і інш.

Лімфазварот забяспечваецца: наяўнасцю клапанаў у лімфатычных сасудах  (руск.), што перашкаджаюць зваротнаму току лімфы; фазнымі рытмічнымі скарачэннямі (з частатой 10—20 за хвіліну) сценак некаторых лімфатычных сасудаў; скарачэннем гладкамышачных капсул лімфатычных вузлоў; адмоўным ціскам у грудной поласці; скарачэннем мускулатуры; гідрастатычным  (руск.) і анкатычным ціскам  (руск.) тканкавай вадкасці. Рэгулюецца вегетатыўнай нервовай сістэмай.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць