Ліна Андэрсан (шведск.: Lina Andersson; нар. 18 сакавіка 1981) — шведская лыжніца, алімпійская чэмпіёнка 2006 года, трохразовы прызёр чэмпіянатаў свету.

Ліна Андэрсан
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя лыжныя гонкі
Нарадзілася 18 сакавіка 1981(1981-03-18) (43 гады)
Грамадзянства
Рост 158 см
Вага 58 кг
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вышэйшым дасягненнем Ліны Андэрсан з’яўляецца перамога на Алімпіядзе 2006 года ў Турыне ў камандным спрынце разам з Ганнай Дальберг, індывідуальным спрынце яна заняла 11 месца. Ліна Андэрсан з’яўлялася таксама членам зборнай каманды Швецыі на Алімпійскіх гульнях 2002 года ў Солт-Лэйк-Сіці.

На чэмпіянатах свету Ліна Андэрсан двойчы станавілася віцэ-чэмпіёнам: у 2005 годзе ў індывідуальным спрынце і 2009 годзе ў камандным спрынце. У 2009 годзе ў Ліберацы Ліна таксама стала бронзавым прызёрам у эстафеце 4 × 5 км.

На этапах Кубка свету ў актыве Ліны Андэрсан 2 перамогі ў індывідуальных спрынтарскіх гонках і адна ў складзе эстафеты.

Зноскі