У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Лінда Луіза Дэй Джордж (англ.: Lynda Louise Day George; нар. 11 снежня 1944, Сан-Маркас, Тэхас, ЗША) — амерыканская актрыса тэлебачання і кіно, кар’ера якой доўжылася тры дзесяцігоддзі з 1961 па 1988 год. Найбольш вядомая па ролі Лізы Кейсі ў серыяле «Місія невыканальная»[en], за якую была намінаваная на прэмію «Эмі» «За найлепшую жаночую ролю ў драматычным тэлесерыяле» і на «Залаты глобус» у катэгорыі «За найлепшую жаночую ролю ў тэлевізійным серыяле — драма».

Лінда Дэй Джордж
англ.: Lynda Day George
Лінда Дэй Джордж у тэлефільме «Яна крычала аб забойстве»[en] (1973)
Імя пры нараджэнні Лінда Луіза Дэй Джордж
Дата нараджэння 11 снежня 1944(1944-12-11) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Муж Джозэф Пантана (1963-1970)
Крыстафер Джордж
(15 мая 1970-28 лістапада 1983)
Дуг Кронін
(17 сакавіка 1990-4 снежня 2010)
Дзеці 2
Прафесія тэлеактрыса, кінаактрыса
Кар’ера 1961 — 1988
IMDb ID 0313519
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Лінда нарадзілася 11 снежня 1944 года ў горадзе Сан-Маркас, штат Тэхас. Яна пачала сваю кінакар’еру пад дзявоцкім прозвішчам Лінда Дэй ў пачатку 1960-х.

Асабістае жыццё

правіць
 
Лінда Дэй Джордж і Крыстафер Джордж у тэлесерыяле «Місія невыканальная»[en]. 1971 год

Лінда Дэй Джордж упершыню была замужам за акцёра Джозэфам Пантана з 1963 па 1970 год, у пары быў сын Нікі. Яна пакінула Пантана каб выйсці замуж за Крыстафера Джорджа[en][1]. Яна была замужам за Джорджам з 15 мая 1970 года да яго смерці 28 лістапада 1983 года. У іх была дачка Кейсі.

У 1990 годзе Лінда Джордж выйшла замуж за акцёра Дуга Кроніна, які памёр ад раку 4 снежня 2010 года. Яны жылі ў горадзе Лос-Анджэлес і Гардынер[en], штат Вашынгтон[2][3][4].

Успаміны

правіць

17 студзеня 2020 года, падчас інтэрв’ю з карэспандэнтам Эдам Робертсанам з «TV Confidential» Лінда Дэй Джордж абвясціла, што яна супрацоўнічае з біёграфам ў напісанні сваіх мемуараў, прысвечаных яе акцёрскай кар’еры. Рабочая назва: «Лінда Дэй Джордж: Галівудскія мемуары»[5].

Выбарачная фільмаграфія

правіць
 
Лінда Дэй Джордж, Пітэр Грэйвз[en], Грэг Морыс[en] ў серыяле «Місія невыканальная»[en]. 1972 год
Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1989 с Місія невыканальная[en] Mission: Impossible Ліза Кейсі
1986 с Магія Блэка[en] Blacke's Magic Луіза Рычманд
1985 с Яна напісала забойства[en] Murder, She Wrote Даян Шэлі
1983
ф Морг[en] Mortuary Ів Парсан
1983 с Маскарад[en] Masquerade Джэкі Донэр
1983
ф Маладыя ваяры[en] Young Warriors Беверлі Кэрыган
1982
ф Кавалачкі[en] Pieces Мэры Рыгс
1980
тф Казіно[en] Casino Кэрал
1980
ф За межамі зла Beyond Evil Барбара Эндрус
1979
ф Ракетка[en] Racquet Моніка Гордан
19781982 с Лодка кахання[en] The Love Boat Барбара Лі/Пегі Росмор/Лора Вейкфілд
19781984 с Востраў фантазій[en] Fantasy Island Нора Леанард/Карла Франкенштэйн/Ларайн Пітэрс/Айрыс Чандлер/Нэнсі Хардынг
1977
ф Дзень жывёл[en] Day of the Animals Тэры Марш
1973
тф Яна крычала аб забойстве[en] She Cried Murder Сара Корнэл
19711973 с Місія невыканальная[en] Mission: Impossible Ліза Кейсі
1970
ф Чызам[en] Chisum Сью Максвін
1969
ф Ня бойся зла[en] Fear No Evil Барбара Анхольт
19671970 с ФБР[en] The F.B.I. Мары Пірс/Джойс Кар/Кэрал Грант/Міндзі Плат
1966 с Злачынны атрад[en] Felony Squad Карэн Андэрс
1964 с Дзіцячы тэатр NBC[en] NBC Children's Theatre Дэва Мэрыян
1964 с Фліпэр[en] Flipper Лінда Гранвіль
19621963 с Шлях 66[en] Route 66 Элісан / Бібі
1961
ф Аўтсайдэр[en] The Outsider Кім

Узнагароды і намінацыі

правіць
Год Узнагарода Катэгорыя Фільм Вынік
1972 «Залаты глобус» Найлепшая жаночая роля ў тэлевізійным серыяле — драма «Місія невыканальная»[en] (англ.: Mission: Impossible) Намінацыя
1973 «Эмі» Найлепшая жаночая роля ў драматычным тэлесерыяле «Місія невыканальная»[en] (англ.: Mission: Impossible) Намінацыя

Зноскі

  1. Film Fatales: Women in Espionage Films and Television, 1962—1973, By Tom Lisanti, Louis Paul, Eileen O’Neill, Published by McFarland, 2002, ISBN 0-7864-1194-5, ISBN 978-0-7864-1194-8 (англ.)
  2. Death and Memorial Notice: Douglas Phillip Cronin. Peninsula Daily News (11 снежня 2011). Праверана 13.12.2020. (англ.)
  3. Urbani de la Paz, Diane (5 March 2010). "Lynda Day George on love, life in the Northwest and her Oscar party". Peninsula Daily News(англ.). Архівавана з арыгінала 21 снежня 2015. Праверана 13.12.2020. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  4. ‘Mission: Impossible’ Star Lynda Day George Had 3 Unlucky Marriages And Was Widowed Twice(недаступная спасылка). fabiosa.com. Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2020. Праверана 13.12.2020. (англ.)
  5. Lynda Day George on Christopher George, Mission: Impossible, and the Heart of Quinn Martin «TV Confidential» (англ.)

Спасылкі

правіць