Лінейны ізалятар

Лінейны ізалятар — прылада для падвешвання і ізаляцыі правадоў і кабеляў на апорах паветранай лініі электраперадачы (ПЛ) або паветраных ліній сувязі (ПЛС).

Шкляныя ізалятары на АРП

Класіфікацыя правіць

 
Шматшэйкавы ізалятар РФО на круку
 
Ізалятар ШФ-20Г
 
Ізалятар ПФГ-6А

Электрычныя ізалятары класіфікуюцца паводле прызначэння, канструктыўнага выканання, матэрыяла вырабу, тэхнічных характарыстык і ўмоў эксплуатацыі.

  • Апорны. Можа ўжывацца для выкарыстання ў памяшканнях — з гладкай паверхняй і рабрыстыя; для выкарыстання на адкрытым паветры — загваздкавыя, стрыжневыя.
  • Прахадны. Можа ўжывацца для выкарыстання ў памяшканнях — з токаводнымі шынамі (токаправодамі), без токаводных шын і для выкарыстання на адкрытым паветры — з нармальнай і ўзмоцненай ізаляцыяй.
  • Высакавольтныя ўводы для выкарыстання на адкрытым паветры — у герметычным і негерметычным выкананні.
  • Лінейны для выкарыстання на адкрытым паветры — загваздкавы, талерчаты, стрыжневы, арэшкавы, анкерны.
  • Ахоўны — полы ізалятар, прызначаны для выкарыстання ў якасці ізалявальнай ахоўнай абалонкі электратэхнічнага абсталявання.
  • Такелажны — ізалятар для ўстаноўкі паміж трасамі адцяжак антэнных мачтаў, якія працуюць на расцяжэнне, падвескамі кантактнай сеткі, правадамі антэн.

Электрычныя ізалятары могуць вырабляцца з шкла, фарфору і палімерных матэрыялаў. Фарфоравыя ізалятары пакрываюцца глазурай для паляпшэння ізалявальных уласцівасцяў.

Паводле матэрыяла вырабу правіць

Паводле матэрыяла вырабу ізалятары падпадзяляюцца на фарфоравыя, шкляныя і палімерныя:

  • Фарфоравыя ізалятары вырабляюць з электратэхнічнага фарфору, пакрываюць пластом глазуры і абпальваюць у печах.
  • Шкляныя ізалятары вырабляюць з адмысловага загартаванага шкла. Яны маюць вялікую механічную трываласць, меншыя памеры і масу, павольней падвяргаюцца старэнню у параўнанні з фарфоравымі, але маюць меншае электрычнае супраціленне.
  • Палімерныя ізалятары вырабляюць з адмысловых пластычных мас. Такія ізалятары прызначаны для ізаляцыі і механічнага мацавання токаводных частак у электрычных апаратах і для мантажу токаводных шын размеркавальных прылад электрычных станцый і падстанцый.

Паводле спосаба мацавання на апоры правіць

Паводле спосаба мацавання мацавання на апоры ізалятары падпадзяляюцца на загваздкавыя і падвясныя:

  • Загваздкавыя ізалятары (мацуюцца на круках або загваздках) прымяняюцца на паветраных лініях да 35 кВ.
  • Падвесныя ізалятары (збіраюцца ў гірлянду і мацуюцца спецыяльнай арматурай) прымяняюцца на ПЛ 35 кВ і вышэй.
  • Лінейныя апорныя ізалятары (мацуюцца да траверсы або стоек апор ЛЭП з дапамогай балтоў) выкарыстоўваюцца на ПЛ да 154 кВ (у айчыннай практыцы — на ПЛ 6-10 кВ).

Пазначэнні ізалятараў правіць

Пазначэнні ізалятараў вядуцца рускай мовай і ўтрымліваюць наступныя дадзеныя:

  • Літары, якія ўказваюць на іх канструкцыю, матэрыял і прызначэнне: Ш (руск.: Штырьевой) — загваздкавы, П (руск.: Подвесной) — падвесны; Ф (руск.: Фарфоровый) — фарфоравы, С (руск.: Стеклянный) — шкляны, П (руск.: Полимерный) — палімерны; Т (руск.: Телеграфный) — тэлеграфны, Н (руск.: Низковольтный) — нізкавольтны, Г (руск.: Грязестойкий) — брудатрывалы, Д (руск.: Двухюбочный) — дзвухюбачны, або Дэльта (для загваздкавых), О (руск.: ответвительный) — адгалінваючы, Р — для радыётрансляцыйнай сеткі (праваднога радыё); Тыпапазмер: А, Б, У, Г (для загваздкавых).
  • Лічбы, якія ў загваздкавых ізалятарах указваюць на намінальнае напружанне (10, 20, 35) або дыяметр ўнутранай разьбы (для нізкавольтных), а ў падвесных — на гарантаваную механічную трываласць у кіланьютанах. (У старых пазначэннях ў нізкавольтных ізалятараў даваўся тыпаразмер, ТФ-1 - самы вялікі, ТФ-4 - самы маленькі).

У старых пазначэннях падвесных ізалятараў (напрыклад: П-8.5) лічбы паказваюць электрамеханічную аднагадзінную, а літары абазначаюць канструктыўнае выкананне ізалятара: П і ПЦ - фарфоравы ізалятар звычайнага выканання (П-2, П-3, П-4.5, ПЦ-4.5, П-7, П-8.5); НС і НЗ — брудатрывалы фарфоравы ізалятар для нацяжных гірлянд (НС-1, НС-2 і НЗ-6); ПР — брудатрывалы фарфоравы ізалятар для падтрымліваючых гірлянд з развітой бакавой паверхняй (ПР-3.5); ПС — брудатрывалы фарфоравы ізалятар для падтрымліваючых гірлянд з павялічаным вылетам рэбраў (ПС-4.5).

Канструкцыя падвесных ізалятараў правіць

Падвесныя ізалятары складаюцца з:

  • Фарфоравай або шкляной ізаляцыйнай дэталі — «талеркі»,
  • Шапкі з каванага чыгуна,
  • Стрыжня ў форме таўкачыка.

Шапка і стрыжань змацоўваюцца з ізаляцыйнай дэталлю портландцэментам маркі не ніжэй за 500. Канструкцыя гнязда шапкі і галоўкі стрыжня забяспечвае сферычнае шарнірнае злучэнне ізалятараў пры фарміраванні гірлянд. Колькасць ізалятараў у гірляндзе абумоўлена напругай ЛЭП, ступенню забруджвання атмасферы, тыпам ізалятараў і матэрыялам апор. Для мацавання правадоў могуць прымяняцца ізаляцыйныя канструкцыі з некалькіх паралельна падвешаных гірлянд ізалятараў.

Падвесныя палімерныя (кампазітныя) ізалятары складаюцца са шклопластыкавага стрыжня, палімернай абалонкі і аканцавальнікаў.

Апорны ізалятар правіць

Апорны ізалятар прызначаны для мацавання токаводных частак у электрычных апаратах размеркавальных прылад электрычных станцый і падстанцый, камплектных размеркавальных прыладах. Па канструкцыі ўяўляе сабой дэталь з ізаляцыйнага матэрыялу цыліндрычнай або канічнай формы, знутры якой заладжана металічная арматура з рэзьбавымі адтулінамі для мацавання шын і мантажу ізалятара. Для павышэння рабочага (разраднага) напружання ізалятара на яго бакавой паверхні прадугледжваюцца рэбры, якія павялічваюць даўжыню шляху уцечкі.

Прахадны ізалятар правіць

Прызначаны для правода токаводных элементаў праз сценку, якая мае іншы электрычны патэнцыял. Прахадны ізалятар з токаправодам ўтрымлівае токаводны элемент, механічна злучаны з ізаляцыйнай часткай.

Літаратура правіць

  • Электрамантажныя працы. У 11 кн. Кн. 8. Ч. 1. Паветраныя лініі электраперадачы: Вучэб. дапаможнік для ПТВ./Магідзін Ф. А.; Пад рэд. А. Н. Трыфанава. - М.: Высшая школа, 1991. — 208 с. ISBN 5-06-001074-0
  • Электратэхнічны даведнік. У 3-х т. Т. 2. Электратэхнічныя вырабы і прылады / Пад агул. рэд. прафесараў МЭІ (Г. рэд. І. Н. Арлоў) і інш.. — 7-е выд., выпр. і дап.. — М: Энергоатомиздат, 1986. — Т. 2. — 712 с. — 90 000 экз.
  • ГОСТ 27744-88 Ізалятары. Тэрміны і азначэнні.

Спасылкі правіць