Ліпа Мемі (італ.: Lippo Memmi; працаваў з 1317 па 1350, Сіена) — італьянскі мастак, сіенская школа.

Ліпа Мемі
італ.: Lippo Memmi
Фатаграфія
Дата нараджэння 1291[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 1356[1][2]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Мастацкі кірунак Протарэнесанс і Сіенская школа жывапісу
Уплыў Мема дзі Філіпуча[d] і Сімонэ Марціні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Яго бацька, Мема дзі Філіпуча, таксама быў мастаком, таму асновам рамяства Ліпа навучаўся хутчэй за ўсё ў яго майстэрні. Аднак самы вялікі ўплыў на яго творчасць аказаў Сімонэ Марціні, сумесна з якім Ліпа Мемі, верагодна, працаваў ужо ў 1315 годзе над фрэскай «Маэста» ў сіенскай ратушы. У 1324 годзе Марціні ажаніўся з дачкой Мема дзі Філіпуча, і сястрой Ліпа Мемі, Джаваннай. Уплыў Сімонэ Марціні выявіўся як у станковых працах, так і ў фрэсках. У далейшым іх творчае ўзаемадзеянне набыло бачныя формы: над знакамітым «Дабравешчаннем» (1333, Галерэя Уфіцы, Фларэнцыя) яны працавалі разам. Ліпа, і яго брат Тэдэрыка Мемі працавалі ў майстэрні Марціні, і верагодна суправаджалі яго падчас паездкі ў Авіньён.

Зноскі

  1. а б Lippo Memmi , aka Filippo di Memmo // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lippo Memmi // Artsy — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.kulturarv.dk/kid/VisKunstner.do?kunstnerId=792 Праверана 12 лютага 2023.