Лірнік вясковы (Сыракомля)

верш Сыракомлі

«Лі́рнік вясковы» (польск.: Lirnik wioskowy) — праграмны верш Уладзіслава Сыракомлі. Ад гэтага твора паэт атрымаў таксама літаратурны тытул «вясковы лірнік»[1].

Лірнік вясковы
польск.: Lirnik wioskowy
Выданне
Ілюстрацыя Міхала Эльвіры Андрыёлі
Жанр Верш
Аўтар Уладзіслаў Сыракомля
Мова арыгінала польская
Дата напісання 18 студзеня 1852
Апублікаваны ў Q18558910?
Перакладчык Гальяш Леўчык, Кастусь Цвірка
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах

Твор быў напісаны 18 студзеня 1852 г. У ім аўтар раскрыў сваё разуменне дачыненняў паэта, паэзіі і свету. Ва ўсіх чатырох частках верша праводзіцца думка, што песня і ліра — шчасце і любоў паэта-лірніка, яго боль і пакуты, жыццёвы сэнс і пасмяротная слава. Аўтар атаясняе сябе з рамантычным вандроўным лірнікам, які натхнёна служыць роднай старонцы і добрым людзям[2].

На думку Уладзіміра Мархеля, вершам «Лірнік вясковы» Сыракомля «канчаткова сцвердзіў сябе ў польскай літаратуры як пясняр беларускай вёскі»[2].

Захаваўся таксама рукапіс 1858 года невядомага аўтарства[3].

Пераклады

правіць

У 1879 годзе ў Маскве выйшаў зборнік выбраных твораў Сыракомлі ў перакладзе на рускую мову, дзе быў змешчаны і «Лірнік вясковы» («Деревенскій гусляръ») у перакладзе Дзмітрыя Мінаева[4]. Іншы рускі пераклад («Сельский лирник») зрабіла Муза Паўлава[5].

На беларускую мову ўпершыню верш пераклаў Гальяш Леўчык, аднак не апублікаваў (упершыню «Доля і хлеб», 1980). Таксама яго пераклаў Кастусь Цвірка[6].

У культуры

правіць

У 1857 годзе Станіслаў Манюшка паклаў верш на музыку[7]. У гонар двухсотгоддзя з дня нараджэння Манюшкі песню выконвалі Марыюш Гадлеўскі[8][9] і Кася Мось (разам з аркестрам «AUKSO»)[10].

На 50-ю гадавіну смерці Сыракомлі Янка Купала напісаў аднайменны верш, прысвечаны песняру.

Зноскі

  1. Мархель, У. І. Лірнік вясковы (бел.). — 1983. — С. 37.
  2. а б Мархель, У. І. Лірнік вясковы (бел.). — 1983. — С. 36.
  3. Мархель, У. І. Лірнік вясковы (бел.). — 1983. — С. 51.
  4. Кондратовичъ, Л. Избранныя стихотворенія Людвига Кондратовича (Владислава Сырокомля) (руск.). — Москва: В. М. Лавровъ и В. А. Федотовъ, 1879. — Т. 1. — С. 327-332. — 462 с.
  5. Кондратович, Л. Избранные произведения: перевод с польского (руск.). — Москва: Государственное издательство художественной литературы, 1953. — С. 34-37. — 293 с.
  6. Сыракомля, У. Выбраныя творы (бел.). — 2010. — С. 46-49.
  7. Moniuszko, St., Syrokomla, Wł. Lirnik wioskowy: Sielanka Władysława Syrokomli (польск.). — Wilno: Nakl. Jozefa Zawadzkiego, 1857. — 29 с.
  8. Відэа на YouTube (2019)
  9. Відэа на YouTube (2022)
  10. Відэа на YouTube (2021)

Літаратура

правіць