Лісавэ[1] (укр.: Лісове) — пасёлак гарадскога тыпу ў Алэксандрыўскім раёне Кіраваградскай вобласці Украіны.

Пасёлак гарадскога тыпу
Лісавэ
укр.: Лісове
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
ПГТ з
Насельніцтва
1180 чалавек (2016)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-5242
Паштовы індэкс
27346
КААТУУ
3520555500
Лісавэ на карце Украіны ±
Лісавэ (Украіна)
Лісавэ
Лісавэ (Кіраваградская вобласць)
Лісавэ

Пасёлак заснаваны ў 1960-х гг. як ваенны гарадок «Кіраваград-25» вайсковай часткі № 14427, якая выконвала задачы па ядзерна-тэхнічнаму забеспячэнню Узброеных Сіл СССР. Пасёлак мае аўтаномную структуру забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва і ўласную жыллёва-камунальную і сацыяльна-культурную сферу. Тут размешчана 37 жылых дамоў (з іх 14 чатырохпавярховых, 1 двухпавярховы, 22 аднапавярховых), 8 аб’ектаў сацыяльна-культурнай сферы, у прыватнасці: школа, дзіцячы сад, сталовая, дом афіцэраў, ваенны лазарэт, лазня, пральня, крамы, паштовае аддзяленне, а таксама 15 аб’ектаў камунальнага прызначэння, інжынерныя сеткі.

Зноскі