Лістаед аблямаваны (Chrysolina limbata) — насякомае сямейства лістаеды (Chrysomelidae) атраду цвердакрылыя (Coleoptera).
Лістаед аблямаваны |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Chrysolina limbata (Fabricius, 1775)
|
Сінонімы |
---|
- Chrysomela besseri Krynicki, 1832[1]
- Chrysomela limbata Fabricius, 1775[1]
- Chrysomela limbifera Küster, 1846[1]
- Chrysomela kavani Bechyné, 1950[2]
- Craspeda limbata[3]
|
Падвіды |
---|
- Chrysolina limbata discipennis (Faldermann, 1835)
- Chrysolina limbata findeli (Suffrian, 1870)
- Chrysolina limbata limbata (Fabricius, 1775)
- Chrysolina limbata luigionii (Depoli, 1936)
|
|
Жукі сярэдняга памеру (6-10 мм) з падоўжна-авальным целам цёмнага, чорна-бурага, зялёна-чорнага, сіне-чорнага, радзей сіняга колеру. Бакавая баразёнка пярэдняспінкі пры аснове вельмі глыбокая са стромкай вонкавай сценкай. Па баках надкрылаў і па пярэднім іх краі да шчытка праходзіць цагельна-чырвоная аблямоўка. Эпіплеўры чырвоныя або цагельна-чырвоныя. Асновы вусікаў і часткова вяртлюгі ног жаўтаватыя.
Еўразія. У Беларусі знойдзены адзінкавыя экземпляры ў некалькіх пунктах. На поўнач ад Мінска не адзначаны. Месцы пражывання: лугі, адкрытыя травяністыя ўчасткі на пералесках, узлесках, схілах узгоркаў, абочынах дарог, па берагах рэк. Мезаксерафільны від.
Зімуе яйка або лічынка малодшага ўзросту ў подсціле або неглыбока ў глебе. Лічынкі развіваюцца ў красавіку-маі. Акукліваюцца ў глебе або ў подсціле ў другой палове мая або ў чэрвені. З канца чэрвеня да сярэдзіны ліпеня імага трапляюцца на раслінах, у другой палове ліпеня і ў жніўні жывуць ва ўкрыццях, пад камянямі, у подсціле, пад сухім гноем, неглыбока ў глебе і інш. Зноў на раслінах паяўляюцца ў канцы лета або ўвосень; пасля нядоўгага перыяду кармлення спароўваюцца і адкладваюць яйкі. Кармавыя расліны жукоў — розныя віды трыпутніку і палыну.
Зноскі
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — ISBN 5-85700-095-5.