Ліст да Філіпійцаў Святога Апостала Паўла
Ліст да Філіпі́йцаў Свято́га Апо́стала Па́ўла[1], Ліст да Пілі́пцаў[2], Пасла́ньне да Піліпя́наў[3] — адзін з лістоў апостала Паўла, які ўваходзіць у спіс кніг Новага Запавета. Размяшчаецца пасля ліста Эфесянам перад лістом Каласянам.
Ліст да Філіпійцаў Святога Апостала Паўла | |
---|---|
Ап. Павел. Выява 12 ст. | |
Раздзел: | Новы Запавет |
Вікікрыніцы: | Пасланьне да Філіпянаў сьв. ап. Паўлы
Тэкст на Вікікрыніцах |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адрасат
правіцьФіліпы — першы горад у Еўропе, які наведаў апостал Павел, павінуючыся адкрыццю, якое ён атрымаў у сне. Гэта здарылася падчас яго другой місіянерскай вандроўкі ў 49 ці 50 годзе н.э. Паўла і вернікаў у Філіпах зваязвалі путы ўзаемнай шчырай любові і поўнага даверу. Таму апостал нават згаджаўся прымаць ад вернікаў дапамогу, чаго ён ніколі не рабіў. У пачатку ліста Павел нават не называе сабе апосталам, таму што ў Македоніі яму не прыходзілася абараняць свой апостальскі тытул. Пасля Павел яшчэ раз паведаў абшчыну ў Філіпах і ўвесь час падтрымліваў з ёй сувязь.
Мэта напісання ліста
правіцьПа-першае, гэта ўдзячны ліст за грашовую дапамогу, якую ён атрымаў праз Эпафрадыта. Эпафрадыт быў пасланы вернікамі Філіпаў да апостала ў якасці памочніка, але на шляху да яго небяспечна захварэў, таму Павел рашыў адправіць яго дахаты. Эпафрадыт павінен быў прынесці гэты ліст назад у Філіпы. Па-другое, Павел даведаўся пра спрэчкі паміж дзвюма жанчынамі, якія займалі важнае становішча ў царкве. Мэтай яго ліста было жададанне ўсталяваць мір. Акрамя ўсяго, Павел паведамляе сваім чытачам пра свае асабістыя абставіны і жаданне зноў наведаць царкву.
Змест ліста
правіцьГэты ліст поўны радасці, цеплыні і сардэчнасці. Нягледзячы на яго невялікія памеры, у лісце 14 разоў змешчаны словы «радасць» і «радавацца». Павел просіць філіпянаў не сумаваць, а радавацца яго турэмнаму зняволенню, а тасама магчымай смерці, таму што ён будзе разам з Хрыстом. Апостал заклікае вернікаў жыць адпаведна Хрысту і прыняць за ўзор Ягоную паслухмянасць волі Айца. Пра гэта распядае вядомы гімн пра Хрыста, у якім апавядаецца пра Божы лік Хрыста, пра добравольнае самазнішчэнне нават да смерці на крыжы. Зараз Укрыжаваны ўзнесены над усім тварэннем, Ён мае права на імя Бога — Госпад. Глыбокі па багаслоўскаму зместу гімн мае практычны сэнс: замест спрэчак пра старшынства філіпяне павінны станавіцца падобнымі на Хрыста, ставіць іншых замест сабе на першае месца. Павел паведамляе пра намер даслаць у Філіпы свайго сябра Цімафея. Ён растлумачвае, чаму вырашыў адправіць дадому Эпафрадыта, якому дае высокую характарыстыку. Апостал засцярагае царкву ад небяспекі ад дзейнасці хрысціян-законнікаў, прыводзячы ўласны вопыт. Ліст змячшае каштоўную біяграфічную інфрармацыю пра жыццё Паўла да таго часу, як ён стаў хрысціянінам. Павел напрамую звяртаецца да дзвюх жанчын, просячы іх жыць дружна. Гэта адзіны ліст, дзе апостал называе імёны тых, да каго ён звяртаецца. Заканчваецца ліст гарачай падзякай за аказаную яму філіпійцамі дапамогу.
Месца і час напісання лісту
правіцьЛіст да філіпянаў напісаны з турмы. Апостал мог напісаць яго як з Кесарыі, так і з Рыму, у абодвух гарадах ён доўгі час быў у няволі. Традыцыйна лічыцца, што месца папісання — Рым, а час напісання — пачатак 60 гг.
Структура ліста
правіцьЛіст складаецца з 4 раздзелаў. Ён пачынаецца з адрасату, за якім ідзе ўздзячная малітва. Павел, жадаючы ўсцешыць філіпянаў, распявядае пра свае справы, заклікае ісці за Хрыстом у адносінах адзін да аднаго. Далей ён паведамляе пра Цімафея і Эпафрадыта, засцерагае філіпянаў ад законнікаў, заклікае жанчын у спрэчцы да міру, дзякуе за аказаную дапамогу. У канцы ліста Павел перадае прывітанне ўсім сябрам абшчыны ад братоў, якія знаходзяцца разам з ім.
Сіцслы план ліста
правіць- Прывітанне і малітва (1:1-11)
- Асабістыя абставіны (1:12-26)
- Новае жыццё ў яднанні з Хрыстом (1:27-2:18)
- Планы ў адносінах да Цімафея ды Эпафрадыта (2:19-30)
- Засцярога ад ілжэнастаўнікаў (3:1-4:9)
- Заключныя настаўленні (4:10-20)
- Завяршэнне ліста (4:21-23)
Пераклады
правіць- Пасланьне да Піліпянаў у перакладзе Васіля Сёмухі
- Да Філіпійцаў Пасланне святога Апостала Паўла ў перакладзе Біблейскай камісіі Беларускай праваслаўнай царквы
- Пасланне да Філіпянаў Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
- Пасланьне да Фліпянаў апостала Паўла ў перакладзе Антонія Бокуна
- Ліст сьвятога Паўлы апостала да Піліпян Архівавана 2 чэрвеня 2021. ў перакладзе Яна Станкевіча
- Пасланьне да Філіпянаў сьв. ап. Паўлы Архівавана 2 чэрвеня 2021. ў перакладзе Лукаша Дзекуць-Малея і Антона Луцкевіча
- Ліст Філіпянам Архівавана 2 чэрвеня 2021. ў перакладзе Уладзіслава Чарняўскага
- Ліст да філіпійцаў у перакладзе П. С. Татарыновіча
- Ліст да Філіпійцаў Святога Апостала Паўла ў перакладзе А. К. Клышкі
- Ліст да Піліпцаў у перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь
- Пасланьне Паўлы да піліппянаў у перакладзе Э. К. Сабілы, С. А. Малахава
Зноскі
- ↑ Анатоль Клышка. Новы Запавет. — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2014. — 610 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-6983-42-2.
- ↑ Уладзіслаў Чарняўскі. Біблія. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў. — Мінск: Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь, 2012. — 1127 с. — 4 000 экз. — ISBN 978-985-6183-14-6.
- ↑ Васіль Сёмуха. Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету. Кананічныя. У беларускім перакладзе. — DUNCANVILLE, USA: WORLD WIDE PRINTING, 2002. — 1538 с. — 10 000 экз. — ISBN 1-58712-085-2.
Літаратура
правіць- Феофан Затворник. Толкования посланий апостола Павла к Колоссянам и Филиппийцам. - М.: Правило веры, 2005. - 612 c. ISBN 5-94759-029-8
- Жан Кальвин. Толкование на Послания апостола Павла к Ефесянам и Филиппийцам. - Мн.: МФЦП, 2008. - 224 с. ISBN 978-985-454-402-1
- Райт Н.Т. Павел. Послания из тюрьмы. К Ефесянам, Филиппийцам, Колоссянам и Филимону. Пер. с англ. (Серия «Читая Библию».) — М.: Библейско-богословский институт св. апостола Андрея, 2009. — 202 с.