Літоўскі ўніверсітэт навук аб здароўі

ВНУ ў Каўнасе, Літва

Літоўскі ўніверсітэт навук аб здароўі (літ.: Lietuvos sveikatos mokslų universitetas) — літоўская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Каўнасе.

Літоўскі ўніверсітэт навук аб здароўі
літ.: Lietuvos sveikatos mokslų universitetas
Арыгінальная назва літ.: Lietuvos sveikatos mokslų universitetas
Міжнародная назва англ.: Lithuanian University of Health Sciences
Заснаваны 2010
Студэнты 6 000
Краіна
Размяшчэнне Каўнас
Сайт lsmuni.lt
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Сучасны ўніверсітэт утварыўся шляхам аб’яднання ў 2010 годзе дзвюх вышэйшых навучальных устаноў — Каўнаскага медыцынскага ўніверсітэта і Літоўскай ветэрынарнай акадэміі. Складаецца з медыцынскай і ветэрынарнай акадэмій.

Медыцынская акадэмія была заснавана ў 1919 годзе, а з 1922 года з’яўлялася медыцынскім факультэтам Літоўскага ўніверсітэта ў Каўнасе. Установа размешчана ў самым цэнтры горада. У 1950 годзе, пасля закрыцця Каўнаскага ўніверсітэта, яна была ператворана ў асобную навучальную ўстанову і да 1998 года называлася Каўнаскім медыцынскім інстытутам. З 1998 па 2010 год яна называлася Каўнаскім медыцынскім універсітэтам. У 2010 годзе ўніверсітэт быў аб’яднаны з ветэрынарнай акадэміяй, утварыўшы новую ўстанову. Медыцынская акадэмія мае 5 факультэтаў: медыцынскі факультэт, факультэт стаматалогіі, фармацэўтычны факультэт, факультэт сястрынскай справы і факультэт грамадскага здароўя.

Ветэрынарная акадэмія выводзіць сваю гісторыю з 1922 года з кафедры ветэрынарнай медыцыны пры медыцынскім факультэце Каўнаскага ўніверсітэта. У 1929 годзе кафедра закрылася з-за недахопу сродкаў, але змагла зноў адкрыцца ў 1936 годзе. Увесну 1946 года паводка знішчыла частку існуючых лабараторый, будынкаў і ўсіх лабараторных жывёл. У 1974 годзе быў створаны навуковы сектар, павялічылася колькасць студэнтаў, а таксама прафесарска-выкладчыцкага і навуковага складу. У 2001 годзе ў структуру акадэміі былі ўключаныя Літоўскі ветэрынарны інстытут і Літоўскі інстытут заатэхнікі. У 2010 годзе акадэмія была аб’яднаная з Каўнаскім медыцынскім універсітэтам. Акадэмія знаходзіцца ў раёне Віліямпале ў Каўнасе. Навучальная база ветэрынарнай акадэміі ўключае ў сябе 12 навуковых лабараторый, якія дзейнічаюць пры кафедрах, цэнтр бесперапыннай адукацыі і бібліятэку. Навукова-даследчая база акадэміі ўключае ў сябе навучальны цэнтр даення, вучэбна-практычны і навукова-даследчы цэнтр, навучальную ферму, якая выдае сертыфікаты здаровага статка, сучасную халадзільную ферму з навучальнымі памяшканнямі, клінікі для буйных і дробных жывёл, лабараторыю класіфікацыі туш жывёлы, перасоўныя амбулаторыі і 12 навукова-даследчых лабараторый. Ветэрынарная акадэмія мае 2 факультэты: факультэт ветэрынарнай медыцыны і факультэт тэхналогій жывёлагадоўлі.

Спасылкі

правіць