Адкрыць галоўнае меню

Ліяна Іванаўна Азаранка (25 мая 1938, вёска Шарыпы, Горацкі раён, Магілёўская вобласць — 13 жніўня 2006) — савецкі мастак-жывапісец.

Ліяна Іванаўна Азаранка
Дата нараджэння: 25 мая 1938(1938-05-25)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 13 жніўня 2006(2006-08-13) (68 гадоў)
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мастак
Жанр: тэматычная карціна, партрэт
Вучоба:
Стыль: рэалізм

БіяграфіяПравіць

У 1957 годзе скончыла Мінскі індустрыяльны тэхнікум па спецыяльнасці «тэхнік-геолаг». У 1966 годзе скончыла мастацка-графічны факультэт Смаленскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя К. Маркса. Удзельнічала ў мастацкіх выстаўках з 1967 года. З 1966 па 1968 выкладала ў Каргопальскім педагагічным вучылішчы. З 1968 па 1984 працавала выкладчыкам жывапісу дзіцячай мастацкай школы ў Смаленску. У 1980 уступіла ў Саюз мастакоў СССР (з 1991 г. — Саюз мастакоў Расіі). У 1981 была ўзнагароджана Дыпломам Савета Міністраў РСФСР «За ўдзел у V занальнай мастацкай выстаўцы». З 1991 працавала ў Доме творчасці «Байкал».

Творы Ліяны Азаранка захоўваюцца ў Смаленскім музеі-запаведніку, у прыватных калекцыях Расіі, Беларусі, Германіі, Кіпра.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

Святлана Строгіна. Сучаснае выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны. — Мінск: ТАА «Белпрынт», 2009. — С. 10. — 240 с. — ISBN 978-985-459-139-1.