Ліў Тайлер

амерыканская актрыса

Ліў Ра́ндгрэн Та́йлер (англ.: Liv Rundgren Tyler; пры нараджэнні Ліў Ра́ндгрэн (англ.: Liv Rundgren); нар. 1 ліпеня 1977, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканская актрыса, прадзюсар, былая мадэль. Дачка музыканта Стывена Тайлера і мадэлі Бібі Б’юэл[en].

Ліў Тайлер
англ.: Liv Rundgren Tyler[1]
Дата нараджэння 1 ліпеня 1977(1977-07-01)[2][3][…] (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Стывен Тайлер або Todd Rundgren[d]
Маці Bebe Buell[d]
Муж Royston Langdon[d]
Адукацыя
Месца працы
Прафесія актрыса, кінаактрыса, фотамадэль
IMDb ID 0000239
livtylerwebsite.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тайлер пачала кар’еру мадэлі ва ўзросце 14 гадоў, аднак неўзабаве вырашыла прысвяціць сябе акцёрству. Пасля свайго кінадэбюту ў фільме «Маўклівая сутычка[en]» (1994), Тайлер з’явілася з ролямі другога плана ў фільмах «Крама „Імперыя“[en]» (1995), «Цяжкі[en]» (1995) і «Тое, што ты робіш[en]» (1996). Яна атрымала прызнанне крытыкаў за ролю ў фільме Бернарда Берталучы «Хуткацечная прыгажосць[en]» (1996), пасля якога былі ролі ў меладраме «Выдуманае жыццё Эбатаў[en]» (1997) і чорнай камедыі «Кола фартуны[en]» (1997).

Сусветную вядомасць Тайлер прынесла роля эльфійкі Арвен у кінатрылогіі «Уладар пярсцёнкаў» (2001—2003).

Зноскі