Бернарда Берталучы

Берна́рда Берталу́чы (італ.: Bernardo Bertolucci; нар. 16 сакавіка 1940, Парма, Італія — 26 лістапада 2018) — італьянскі кінарэжысёр, сцэнарыст, вядомы і як паэт.

Бернарда Берталучы
Bernardo Bertolucci
Bernardo Bertolucci.jpg
Імя пры нараджэнні Bernardo Bertolucci
Дата нараджэння 16 сакавіка 1941(1941-03-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лістапада 2018(2018-11-26)[6][3][7] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Attilio Bertolucci[d]
Жонка Adriana Asti[d], Maria Paola Maino[d] і Clare Peploe[d]
Адукацыя
Прафесія
Узнагароды
вялікі афіцэр ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»

прэмія «Оскар» за лепшую рэжысуру (1987)

прэмія «Оскар» за найлепшы адаптаваны сцэнарый[d] (1987)

Sutherland Trophy[d] (1970)

National Society of Film Critics Award for Best Director[d] (1971)

Golden Globe Award for Best Screenplay[d] (1987)

Golden Globe Award for Best Director[d] (1987)

Directors Guild of America Award for Outstanding Directing – Feature Film[d] (1987)

David di Donatello for Best Director[d] (1988)

David di Donatello for Best Film[d] (1988)

César Award for Best Foreign Film[d] (1988)

BAFTA Award for Best Film[d] (1989)

Leopard of Honour[d] (1997)

Gold Medal of Merit in the Fine Arts (Spain)

European Film Academy Special Jury Award[d] (1988)

Прэмія еўрапейскай кінаакадэміі за прыжыццёвыя дасягненні (2012)

IMDb nm0000934
Commons-logo.svg Бернарда Берталучы на ВікіСховішчы

Біяграфічныя звесткі. ТворчасцьEdit

Сын паэта Атыла Берталучы. Вывучаў італьянскую філалогію ў Рымскім універсітэце, здымаў аматарскія фільмы.

3 1961 працаваў у П. Пазаліні, уплыў якога адчувальны ў фільмах Б. Берталучы «Перад рэвалюцыяй», «Партнёр» (паводле аловесці Ф. Дастаеўскага «Двайнік»), дзе прагучала тэма маладзёжнага бунту, якая з горыччу і пачуццём страчаных ілюзій адгукнулася ў стужках «Стратэгія павука» (1970), «Апошняе танга ў Парыжы» (1972). Разнастайнасць праблематыкі і формы сведчыць пра пастаянныя творчыя пошукі рэжысёра. У фільмах «Канфарміст» (1970) і «Месяц» (1979) — ідэя ўлады цёмных, скрытых псіхалагічных комплексаў над асобай; «Дваццатае стагоддзе» (1976) і «Апошні імператар» (1987, прэмія «Оскар») — матыў супраціўлення чалавека ролі марыянеткі, якую яму навяэваюць.

Пасля трыўмфальнага поспеху фільмаў «Канфарміст» (1970) і «Апошняе танга ў Парыжы» (1972) працаваў па-за межамі Італіі, у тым ліку на будыйскім Усходзе, называў сябе «скептычным будыстам-аматарам».[9]

Свой апошні фільм Бернарда Берталучы выпусціў у 2012 годзе, карціна называлася «Ты і я». Памёр у Рыме пасля доўгай хваробы. Газета La Repubblica назвала смерць Бернарда Берталучы сыходам «апошняга вялікага маэстра XX стагоддзя»[10][11].

ФільмаграфіяEdit

Прэміі і ўзнагародыEdit

У 1987 годзе атрымаў прэмію «Оскар». Акрамя таго, Бернарда Берталучы таксама ўладальнік «Залатога глобуса» (1988), BAFTA (1989) і іншых прэмій, а ў 2013 годзе італьянец атрымаў зорку на галівудскай Алеі славы[12].

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118510096 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 лістапада 2018.
  2. Bernardo Bertolucci // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Bernardo Bertolucci // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118510096 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. http://www.bbc.co.uk/news/entertainment-arts-19881750
  6. È morto Bernardo Bertolucci, l'ultimo grande maestro del Novecentola Repubblica, 2018. Праверана 26 лістапада 2018.
  7. Bernardo Bertolucci // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  8. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  9. Bernardo Bertolucci in Neue Zürcher Zeitung, 18. Februar 1994, S. 65
  10. repubblica.it (італ.) 
  11. nn.by
  12. novychas.by

ЛітаратураEdit

СпасылкіEdit