Лявон Андрэевіч Бабровіч
(Пасля перасылкі з Л. Бабровіч)
Лявон (Леан) Андрэевіч Бабровіч (крыптанім: Б. Л.; 1904, в. Мацкі, Вілейскі павет Віленская губерня, Расійская імперыя — 17 мая 1934, Мінск, БССР) — беларускі гісторык і публіцыст.
Лявон Андрэевіч Бабровіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 мая 1934 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | публіцыст, гісторык |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЗ 1923 года член КПЗБ. У 1932 скончыў аспірантуру БелАН, працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі.
Арыштаваны 21 верасня 1933 года ДПУ БССР па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9 студзеня 1934 года Судовай калегіяй АДПУ СССР прыгавораны да ВМП. Расстраляны 21 мая 1934 г. Рэабілітаваны 16 жніўня 1956 г.
Творы
правіць- Мястэчка Койданава. (Гістарычныя весткі). Менск. 1929. 42 с (разам з І. Т. Шпілеўскім)
- Гістарычны нарыс Дзяржыншчыны (б. Койданаўшчыны). Менск. 1932. 109 с. (разам з І. Шпілеўскім)
- Об клясавай барацьбе ў Заходняй Беларусі ў часы Беларускай сялянска-работніцкай Грамады. Менск. 1932. 68 с. (разам з Я. Багданскім)
Зноскі
Літаратура
правіць- Саламевіч Я. Слоўнік беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў /ХVI-ХХ стст./ Мінск. 1983. С. 23, 168.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Бабровіч Леан Андрэевіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 261. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.