Леў Міхайлавіч Шнеерсон
Леў Міхайлавіч Шнеерсон (26 снежня 1910, Чалябінск — 1999, Мілуокі, ЗША) — савецкі гісторык-германіст, доктар гістарычных навук, прафесар, дэкан гістарычнага факультэта БДУ, прарэктар БДУ, загадчык кафедры новай і найноўшай гісторыі гістарычнага факультэта БДУ.
Леў Міхайлавіч Шнеерсон | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 снежня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1999 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Чалябінску. У 1929 г. скончыў 1-ю савецкую працоўную школу Ленінграда, у 1929—1930 гг. працаваў там загадчыкам вучэбным кабінетам.
У 1934 г. скончыў гістарычны факультэт Ленінградскага інстытута гісторыі, філасофіі, літаратуры і лінгвістыкі, а ў 1937 г. — аспірантуру Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (навуковыя кіраўнікі: Я. В. Тарле, А. І. Молак). У тым жа годзе па размеркаванні прыбыў у Мінск і быў абраны загадчыкам кафедры новай гісторыі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1938 г. прызначаны прарэктарам па вучэбнай рабоце БДУ. У 1938—1941 гг. неаднаразова выконваў абавязкі рэктара. Пасля пачатку вайны ў эвакуацыі да жніўня 1943 г. быў намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Ніжнетагільскага металургічнага камбіната настаўніцкага інстытута.
З 1943 г. па 1988 г. загадваў кафедрай гісторыі новага і найноўшага часу гістарычнага факультэта БДУ, з 1988 г. працаваў прафесарам гэтай кафедры. У 1994 г. эміграваў у ЗША.
Навуковая дзейнасць
правіцьЗ’яўляецца заснавальнікам беларускай навуковай школы германістыкі і вывучэння новай гісторыі Заходняй Еўропы. У 1946 г. абараніў першую ў беларускай гістарычнай навуцы дысертацыю па новай гісторыі на тэму «Франка-пруская вайна 1870—1871 гг. і грамадская думка Расіі». У 1963 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Аўстра-пруская вайна 1866 г. і дыпламатыя вялікіх еўрапейскіх дзяржаў (з гісторыі „германскага пытання“)». Аўтар мноства навуковых артыкулаў, 5 манаграфій, навучальнага дапаможніка для ВНУ.
У 2011 г. да стагоддзя Л. М. Шнеерсона ў БДУ была праведзена міжнародная навукова-тэарэтычная канферэнцыя Актуальныя праблемы гісторыі Новага і Найноўшага часу.
Узнагароды
правіцьМае ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі БССР», узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», шматлікімі медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, граматамі Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР і БССР.
Асноўныя працы
правіць- США, Англия, Франция после второй мировой войны. Учебное пособие/ Д. Б. Мельцер, Л. М. Шнеерсон. — Мн.: БГУ, 1959.
- Шнеерсон, Л. М. Австро-прусская война 1866 г. и дипломатия великих европейских держав (из истории «германского вопроса») / Л. М. Шнеерсон. — Мн.: БГУ, 1962.
- Шнеерсон, Л. М. В преддверии франко-прусской войны / Л. М. Шнеерсон. — Мн.: БГУ, 1969.
- Шнеерсон, Л. М. Франко-прусская война и Россия. Из истории русско-прусских и русско-французских отношений в 1867—1871 гг. / Л. М. Шнеерсон. — Мн.: БГУ, 1976.
- Шнеерсон, Л. М. На перепутье европейской политики: Австро-русско-германские отношения (1871—1875 гг.) / Л. М. Шнеерсон. — Мн.: БГУ, 1984.
- Великая Победа и мировой революционный процесс / Л. М. Шнеерсон [и др.]; под ред. Л. М. Шнеерсона. — Минск: БГУ, 1983.
- Рабочее и освободительное движение в странах зарубежной Европы и Америки в новое и новейшее время / Л. М. Шнеерсон [и др.]; под ред. Л. М. Шнеерсона. — Минск: БГУ, 1986.
- Против буржуазной и реформистской идеологии / Л. М. Шнеерсон [и др.]; под ред. Л. М. Шнеерсона.- Минск: БГУ, 1972.
- Пролетарский интернационализм и его противники : Сб. ст. / Белорус. гос. ун-т им. В. И. Ленина, Йен. гос. ун-т им. Фридриха Шиллера; Под ред. Дитера Фрикке, Л. М. Шнеерсона. — Мн. : Изд-во БГУ им. В. И. Ленина, 1983.
- Магистральное направление — всеобщий мир / Л. М. Шнеерсон. — Мн. : Университетское, 1986.
- Вопросы новой и новейшей истории : [сборник статей] / под общей редакцией Л. М. Шнеерсона. — Минск : Издательство Белорусского государственного университета, 1974.
- XXVII съезд КПСС об основных тенденциях международного развития / Л. М. Шнеерсон, В. М. Писарев, В. И. Синица и др.; Под ред. Л. М. Шнеерсона. — Мн. : Университетское, 1987.
- XXVI съезд КПСС о мировом революционном процессе / Л. М. Шнеерсон, Л. В. Лойко, П. А. Шупляк и др.; Под ред. Л. М. Шнеерсона. — Мн. : БГУ, 1982.
- Рабочее и освободительное движение в странах зарубежной Европы и Америки : Хроника важнейших событий нового и новейшего времени: Справ. пособие / Под ред. Л. М. Шнеерсона. — Мн. : Университетское, 1986.
Спасылкі
правіць- Корзенко Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия : библиогр. справ. / Г. В. Корзенко. — Минск: Белорус. наука, 2007. — 470с.
- Бараноўскі, П. Шнеерсон Леў Міхайлавіч / П. Бараноўскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. / Беларус. Энцыкл.; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) [і інш.]; маст. Э.Э Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак. — С. 226.
- Імкнуцца да ісціны, але не ўпадаць у крайнасці / В. Кушнер [і інш.] // Беларускі гістарычны часопіс. — 2003. — № 6. С.47 — 49.
- Актуальные проблемы истории Нового и Новейшего времени (к 100-летию профессора Л. М. Шнеерсона) : международная научно-теоретическая конференция, [25 февраля 2011 г., г. Минск]. — Минск : Республиканский институт высшей школы, 2012.
- Иоффе Э. Г. Лев Михайлович Шнеерсон // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Сер. 3, Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Права. — 2011. — N 1. — С. 107—108. Архівавана 6 снежня 2019.
- Письмо Л. М. Шнеерсона с воспоминаниями о работе в БГУ в статье В. В. Яновская, О. А. Яновский. Три источника о трех историках в трех периодах одной эпохи: В. И. Пичета, В. Н. Перцев, Л. М. Шнеерсон // Российские и славянские исследования. Вып. 4., 2009.