Любоў Міхайлаўна Янкоўская

(Пасля перасылкі з Л. М. Янкоўская)

Любоў Міхайлаўна Янкоўская (народжаная Ковенская, парт. псеўданім Уладка; 14 сакавіка 1901, г. Беласток — 18 лістапада 1978) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі[1].

Любоў Міхайлаўна Янкоўская
Імя пры нараджэнні Любоў Міхайлаўна Ковенская
Дата нараджэння 14 сакавіка 1901(1901-03-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лістапада 1978(1978-11-18) (77 гадоў)
Партыя
Член у
Род дзейнасці палітык
Месца працы

Біяграфія

правіць

Член Кампартыі Польшчы з 1921 года. З 1922 года на падпольнай працы ў Заходняй Беларусі: сакратар Беластоцкага акруговага камітэту, Цэнтральнага жанаддзелу КПЗБ, Часовага сакратарыяту ЦК КПЗБ. Па працэсу 133-х прыгаворана да 7 гадоў турмы. З 1930 года ў СССР, у Выканкаме Прафінтэрна. З 1934 года зноў на падпольнай працы ў Заходняй Беларусі, член і кіраўнік Краявога сакратарыята ЦК КПЗБ (1935, 1937)[1].

У 1935 годзе ўзначальвала Камісію па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АН БССР. На II з’ездзе КПЗБ (1935) абрана членам ЦК. З 1937 года ў СССР. З 1945 года ў ПНР, намеснік старшыні Цэнтральнай камісіі партыйнага кантролю ПАРП (да 1957 года)[1].

Зноскі

  1. а б в Янковская Любовь Михайловна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 717-718. — 737 с.