Леанід Львовіч Смілавіцкі

(Пасля перасылкі з Л. Смілавіцкі)

Леанід Львовіч Смілавіцкі (15 жніўня 1955, Рэчыца, Гомельская вобласць) — беларускі і ізраільскі гісторык, спецыяліст па гісторыі яўрэяў у Беларусі.

Леанід Львовіч Смілавіцкі
Дата нараджэння 15 жніўня 1955(1955-08-15) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці журналіст, гісторык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы Тэль-Авіўскі ўніверсітэт
Навуковая ступень Кандыдат гістарычных навук ( доктар гісторыі)
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1955 годзе ў Рэчыцы, скончыў 49-ю сярэднюю агульнаадукацыйную школу ў Мінску (1962—1972), гісторыка-замежны факультэт Мінскага дзяржаўнага педінстытута імя А. М. Горкага па спецыяльнасцях выкладчыка гісторыі, грамадазнаўства і анлійскай мовы.

Пасля службы ў Савецкай арміі (1977—1979 гг.) — cупрацоўнік Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, але ў 1980 годзе перайшоў на працу ў Мінскі інстытут культуры лабарантам кафедры гісторыі. Скончыў аспірантуру пры кафедры гісторыі БДУ і ў 1984 годзе, ва ўзросце 29 гадоў, абараніў дысертацыю на тэму «Дзейнасць Камуністычнай партыі Беларусі па аднаўленні і развіцці сярэдняй спецыяльнай школы (1944—1955 гг.)» (спецыяльнасць 07.00.01 — гісторыя КПСС).

З 1984 па 1992 гады — дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, СССР і замежных краін Мінскага інстытута культуры.

У 1992 годзе Леанід разам з сям’ёй рэпатрыяваўся ў Ізраіль, жыў у Петах-Тыкве, у 1993 годзе пераехаў у Іерусалім, дзе паступіў на працу ў архіў Нацыянальнага інстытута памяці ахвяр нацызму і герояў Супраціву Яд ва-Шэм. Адначасова прымаў удзел у рабоце фонду Стывена Спілберга па зборы відэасведчанняў людзей, якія перажылі катастрофу еўрапейскага яўрэйства. Леанід узяў звыш ста інтэрв’ю ў былых вязняў гета, канцлагераў і партызан.

З 1995 года — навуковы супрацоўнік (з 2000 года — старшы навуковы супрацоўнік) Цэнтр дыяспары Тэль-Авіўскага ўніверсітэта — Diaspora Research Center of the Tel Aviv University).

Навуковая работа

правіць

Першая кніга «Яўрэі Беларусі: з нашай агульнай гісторыі, 1905—1953 гады» была невялікім тыражом апублікаваная ў 1999 годзе ў Мінску; Л. Смілавіцкі выступіў і ў якасці яе рэдактара. Паводле некаторых звестак, рукапіс кнігі быў зменены выдавецтвам без узгаднення з аўтарам: былі выдалены раздзелы пра справу ўрачоў, антысемітызм у партызанскіх атрадах падчас вайны і многае іншае. Самі прадстаўнікі выдавецтва адмаўляюць тое, што цэнзуравалі кнігу Л. Смілавіцкага[1].

У 2000 годзе на рускай мове ў Іерусаліме была выдадзена кніга «Катастрофа яўрэяў Беларусі, 1941—1944 гг.». Гэтая манаграфія стала важнай старонкай у яго працы. У 2005 годзе яна была перакладзена на англійскую мову. У 2008 годзе выйшла новая кніга «Яўрэі ў Тураве. Гісторыя мястэчка Мазырскага Палесся».

Супрацоўнічае з Інстытутам яўрэйскай палітыкі ў Лондане, Інстытутам вывучэння Халакоста ў Вашынгтоне, рэдакцыяй Кароткай яўрэйскай энцыклапедыі ў Іерусаліме і іншымі навуковымі ўстановамі. Яго працы друкуюцца на англійскай, нямецкай, польскай, на іўрыце, рускай, беларускай і інш. мовах.

  • «Яўрэі Беларусі: з нашай агульнай гісторыі, 1905—1953 гады» (Мн., 1999)
  • «Катастрофа яўрэяў Беларусі, 1941—1944 гг.» (Іерусалім, 2000)
  • «Holocaust in Belorussia, 1941—1944» (Tel Aviv 2000, 432 pp. ISBN 965-7094-24-0).
  • «Яўрэі ў Тураве. Гісторыя мястэчка Мазырскага Палесся» (Іерусалім, 2008. 846 c. ISBN 978-965-555-352-9).

Прызнанне

правіць
  • Кандыдат гістарычных навук (доктар гісторыі).
  • У крыніцах, адрасаваных беларускай аўдыторыі[2][3][4], Л. Смілавіцкі часам называецца «прафесарам». Аднак звесткі з сайта Цэнтра дыяспары Тэль-Авіўскага ўніверсітэта не пацвярджаюць наяўнасць у яго гэтага навуковага звання[5].
  • Аўтар 250 артыкулаў і 3 манаграфій.

Сям’я

правіць

Бацька Леаніда Леў Смілавіцкі родам з Рэчыцы ваяваў у гады Вялікай Айчыннай вайны, дэмабілізаваўся ў 1947 годзе, скончыў Мінскі юрыдычны інстытут у 1952 годзе і ажаніўся са сваёй зямлячкай Галінай Чэчык. Працаваў у ЦК ЛКСМБ, памочнікам міністра культуры БССР, абараніў кандыдацкую дысертацыю, дацэнт Мінскага педагагічнага інстытута і інстытута культуры.

Маці Леаніда Галіна Ізрайлеўна Чэчык (1929 г. нар.) пасля вайны паступіла ў Ленінградскі медінстытут і скончыла яго ў 1954 годзе. Працавала ў Мінску санітарным урачом, апошнія 20 гадоў — загадчыцай эпідаадзелам СЭС Першамайскага раёна Мінска.

Зноскі

Спасылкі

правіць