МАЗ-5316грузавы аўтамабіль падвышанай праходнасці з колавай формулай 4х4, які выпускаецца Мінскім аўтазаводам. Двухвосны варыянт аўтамабіля МАЗ-6317.

МАЗ-5316
Вытворца Мінскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Мінск Сцяг Беларусі
Колавая формула 4х4
Храналогія
МАЗ-5309
Фотагалерэя на Wikimedia Commons МАЗ-5316 на Вікісховішчы

Мадыфікацыі і машыны на шасі МАЗ-5316 правіць

Ваенныя правіць

 
ТЗМ 9Т217-1Б
  • 9Т217-1Б — транспартна-зараджальная машына ЗРК «Аса» вытворчасці ААТ «2566 завод па рамонце радыёэлектроннага абсталявання» (Барысаў)[1]. У камплект абсталявання ўваходзіць маніпулятар з максімальным вылетам стралы да 6 м і грузападымальнасцю 980 кг. Разлічаны на перавозку да 12 пакетаў (24 касеты) ЗКР[2].

Цывільныя правіць

  • АГП-32-В — пад'ёмнік на шасі МАЗ-5316F5 з рухавіком ЯМЗ магутнасцю 339 к.с. Здольны падымаць брыгаду рамонтнікаў на вышыню да 32 метраў. Грузападымальнасць калыскі складае 350 кг, а сама яна абсталявана механізмам павароту[3].

Спорт правіць

У пачатку 2000 года да першага Адкрытага Кубка СНД па трак-трыяле, вырабілі МАЗ-531639, які абсталёўваўся рухавіком Deutz BF 6M 1015 C магутнасцю 408 к.с. і дзевяціступеньчатай несінхранізаванай каробкай перадач Eaton RTO 14609 B. 21-тонны грузавік меў грузападымальнасць шасі амаль 13 т і развіваў хуткасць да 100 км/г.

З лютага 2000 года пачаліся выступы на афіцыйных спаборніцтвах. Экіпаж у складзе Віктара Маскоўскіх і Андрэя Рудніцкага стаў срэбным прызёрам Чэмпіянату Еўропы 2000 года і перамог у Адкрытым Кубку СНД 2001 года. Пасля завяршэння ўдзелу ў спаборніцтвах па трак-трыяле МАЗ-531639 доўгі час быў не запатрабаваны, а пасля быў перададзены спартыўнай камандзе "МАЗ-СПОРТаўта". У 2014-2015 гадах машыну выкарыстоўвалі ў беларускіх ралі-рэйдах для трэніроўкі маладых пілотаў і штурманаў[4].

«Богдан-5316» правіць

 
Богдан-5316

На пачатку 2016 года карпарацыя "Багдан" заключыла пагадненне з Мінскім аўтамабільным заводам аб вытворчасці грузавікоў падвойнага прызначэння з беларускіх і ўкраінскіх камплектуючых. У межах дамовы пад уласным брэндам «Богдан» ажыццяўляецца выпуск мадэляў 5316, 6317, а таксама 6425[5][6].

Зноскі

  1. НОВИНКИ MILEX-2019: ОАО «2566 завод по ремонту радиоэлектронного вооружения» на выставке MILEX-2019 представил два изделия (руск.). milex.belexpo.by (17 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2019. Праверана 29 студзеня 2022.
  2. Новинки отечественного военпрома на шасси грузовиков МАЗ (руск.). adt.by (6 чэрвеня 2019). Праверана 29 студзеня 2022.
  3. КАМАЗ, МАЗ и немного Китая на выставке СТТ в Москве (руск.). autoreview.ru (5 чэрвеня 2019). Праверана 29 студзеня 2022.
  4. Спортивный грузовик БСО “МАЗ-ЯРОВИТ” МАЗ-531639 (руск.). adt.by (2 мая 2019). Праверана 29 студзеня 2022.
  5. Вантажівки для української армії (укр.). «Defense Express» (2 верасня 2016). Праверана 29 студзеня 2022.
  6. Грузовики МАЗ двойного назначения будут выпускать в Черкассах под брендом "Богдан" (руск.)(недаступная спасылка). abw.by (14 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2016. Праверана 29 студзеня 2022.

Гл. таксама правіць