Магамедхабіб Зайнудзінавіч Кадзімагамедаў

беларускі барэц вольнага стылю

Магамедхабіб Зайнудзінавіч Кадзімагамедаў (руск.: Магомедхабиб Зайнудинович Кадимагомедов; нар. 26 мая 1994, Хуштада, Дагестан, Расія) — расійскі, затым беларускі барэц вольнага стылю.

Магамедхабіб Кадзімагамедаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Магамедхабіб Зайнудзінавіч Кадзімагамедаў
Грамадзянства  Расія Беларусь
Нарадзіўся 10 кастрычніка 1994(1994-10-10) (29 гадоў)
Рост 175 см
Вага 77 кг
Вагавая
катэгорыя
да 74 кг
Кар'ера 2003 — цяперашні час
Каманда СШАР-3, БФСТ Дынама
Трэнер Гасан Абдулбасіраў, Муслім Амірасланаў, Жуматай Шубаеў
Стыль вольная барацьба
Званні
Майстар спорту Расіі міжнароднага класа
Майстар спорту Расіі міжнароднага класа
Іншая інфармацыя

Спартыўная біяграфія правіць

Магамедхабіб Кадзімагамедаў нарадзіўся ў дагестанскім сяле Хуштада ў аварскай сям’і[1]. Спачатку займаўся футболам, а ў 7 гадоў перайшоў у вольную барацьбу. У 13 гадоў выйграў юнацкае першынство Расіі па вольнай барацьбе. У 2011 годзе ён пераехаў у Махачкалу і пачаў трэніравацца ў СШАР № 3 пад кіраўніцтвам Гасана Абдулбасірава і Мусліма Амірасланава[2].

У 2014 годзе ён выйграў некалькі міжнародных турніраў сярод дарослых. У далейшым станавіўся прызёрам турніраў «Аляксандр Мядзведзь» у Мінску, «Сцяпан Саркісян» у Арменіі, «Алі Аліеў» у Каспійску і Межкантынентальнага кубку ў Хасавюрце. У 2017 годзе перамог на чэмпіянаце Расіі ў катэгорыі да 70 кг, аднак на чэмпіянаце свету ў Парыжы заняў 7 месца[2].

Скончыў факультэт фізкультуры Дагестанскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта[d]. Майстар спорту Расіі міжнароднага класа.

У 2018 годзе з-за высокай канкурэнцыі ў расійскай зборнай пераехаў у Беларусь[1], дзе ў 2019 годзе атрымаў від на жыхарства. У Беларусі ён стаў трэніравацца ў Гродзенскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе «Абухава» пад кіраўніцтвам Аляксандра Журуна. У 2020 годзе стаў чэмпіёнам Беларусі па вольнай барацьбе і чэмпіёнам Еўропы ў катэгорыі да 79 кг, у снежні заваяваў бронзавы медаль Кубка свету.

У 2020 годзе залічаны ў Гродзенскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву. З’яўляецца членам нацыянальнай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь і стыпендыятам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. У цяперашні час трэніруецца пад кіраўніцтвам заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Жуматая Шубаева[2].

 
Магамедхабіб Кадзімагамедаў (крайні справа ў верхнім шэрагу) на беларускай паштовай марцы 2021 года

На XXXII летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года заваяваў сярэбраны медаль у катэгорыі 69—74 кг[2].

Асноўныя дасягненні
  • 01  чэмпіён Еўропы ў катэгорыі да 79 кг: 2020;
  • 01  чэмпіён Беларусі ў катэгорыі да 79 кг: 2020;
  • 01  чэмпіён Расіі ў катэгорыі да 79 кг: 2017;
  • 02  сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у катэгорыі да 74 кг: 2020;
  • 03  бронзавы прызёр індывідуальнага Кубка свету ў катэгорыі да 79 кг: 2020.

Палітычныя погляды правіць

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў Беларусі, якія выступаюць за дзеючую ўладу краіны пасля падаўленняў апазіцыйных пратэстаў у 2020 годзе[3].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2022)[4], граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў (2021)[5].

Зноскі

  1. а б Алексей Белоусов.. Кто такой Магомедхабиб Кадимагомедов, который принес Беларуси серебро Олимпиады в Токио в вольной борьбе (руск.). Комсомольская правда (6 жніўня 2021). Праверана 13 жніўня 2021.(недаступная спасылка)
  2. а б в г Светлана Вакула, Наталия Аплевич.. Кадимагомедов Магомедхабиб (Обухово, Гродненский район) принес в копилку Беларуси серебряную медаль. (руск.). Управление спорта и туризма Гродненского облисполкома (6 жніўня 2021). Праверана 13 жніўня 2021.
  3. Подписи. Открытое обращение спортивной общественности Беларуси. Праверана 13 жніўня 2021.
  4. Прадстаўнікі сферы спорту ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у Токіа // Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 14 студзеня 2022.
  5. Наталья Аплевич.. Ведущие спортсмены и тренеры принеманского края отмечены высшими наградами Гродненской области (руск.). Управление спорта и туризма Гродненского облисполкома (20 студзеня 2021). Праверана 13 жніўня 2021.

Спасылкі правіць