Магматызм — працэсы ўтварэння, пранікнення ў горныя пароды і ўзаемадзеяння з імі, вывяржэння і крышталізацыі магмы.

Гэта праяўленне глыбіннай актыўнасці Зямлі. Магматызм цесна звязаны з яе развіццём, цеплавой гісторыяй і тэктанічнай эвалюцыяй; з’яўляецца адным з галоўных фактараў фарміравання зямной кары. Магматычныя горныя пароды ўтварыліся з расплаўленай магмы пры яе зацвярдзенні і крышталізацыі.

Адрозніваюць геасінклінальны, платформавы, акіянічны магматызм. Па глыбіні праяўлення (умовах застывання магмы) — абвальны, гіпабісальны, субвулканічны, паверхневы (вулканізм), паводле саставу — ультраасноўны, асноўны, сярэдні, кіслы, шчолачны.

Магматызм сучаснай геалагічнай эпохі развіты ў межах Ціхаакіянскага геасінклінальнага пояса, сярэдзінна-акіянічных хрыбтоў, рыфтавых зон Афрыкі і Міжземнамор’я і інш.

Літаратура правіць