Магіла ўдзельнікаў паўстання 1863—1864 гадоў (Ласасін)

Магі́ла ўдзе́льнікаў паўста́ння 1863—1864 гадо́ў — помнік паўстанцам, якія загінулі ў баі пад Ласасінам 24 мая 1863 года. Ахоўваецца дзяржавай.

Славутасць
Магіла ўдзельнікаў паўстання 1863—1864 гадоў
Помнік 40 паўстанцам, палеглым у баі пад Ласасінам 24 мая 1863
Помнік 40 паўстанцам, палеглым у баі пад Ласасінам 24 мая 1863
52°45′49,63″ пн. ш. 24°52′33,2″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Ласасін
Дата заснавання 1989
Статус Ахоўваецца дзяржавай
Стан на здымку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мінуўшчына правіць

24 мая (4 чэрвеня1863 года адбылася жорсткая сутычка аддзела пад кіраўніцтвам пружанскага шляхціца Улодка «Шчаснага» з расійскім войскам ля вёскі Ласасін. Паўстанцы пацярпелі цяжкія страты: 40 чалавек забітымі. Валерый Урублеўскі з часткай аддзела здолеў вырвацца з акружэння[1]. Пасля бою казакі налічылі на адным левым флангу 127 забітых, у палон быў узяты беластоцкі памешчык Рафал Карыцкі.

У гонар паўстанцаў, палеглых у бітве, мясцовыя жыхары паставілі на месцы пахавання 40 жаўнераў ва ўрочышчы Гантарыя драўляны крыж. Улады міжваеннай Польшчы ў 1928 годзе паставілі на гэтым месцы замест сатлелага крыжа гранітны помнік з выбітым надпісам: «Prochom 40 powstanców polskich poległych w 1863 r. w walkach z najezdzcą. Mieszkańcy powiatu» (бел.: Праху 40 паўстанцаў, палеглым у 1863 годзе ў бітвах з акупантамі. Жыхары павета).

 
Помнік на магіле ўдзельнікаў паўстання 1863—1864 гадоў каля в. Ласасін. Існаваў у 1928—1940(?) гг. і 1989—1998 гг.

З прыходам савецкай улады помнік быў узарваны. За нямецкім часам на магіле быў пастаўлены драўляны крыж, але ў хуткім часе партызаны спілавалі і яго[2].

У 1989 годзе група энтузіястаў (настаўнік з Клепачоў Мікалай Пянка, вясковец з Ласасіна Якуб Заяц) з дапамогай краязнаўцаў з Ружанаў (Аляксандр Пракапеня і Юрый Малышэўскі) і Пружанаў (Генадзь Сарока, Язэп Машкала, Іван Здановіч) знайшлі і аднавілі помнік. Матэрыяламі і транспартам дапамаглі Пружанская ПМК і радыёзавод. Аднак у 1998 годзе помнік быў расстраляны з верталёта (побач знаходзіцца ваенны палігон). Чарговы раз помнік адноўлены ў 2000 годзе, 8 кастрычніка таго ж года адбылося ягонае ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне з удзелам каталіцкага святара з Ружанаў Януша і праваслаўнага айца Уладзіміра з Варанілавічаў[1].

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць