Уладзімір Якаўлевіч Крукоўскі
Уладзімір Крукоўскі (6 сакавіка 1937, Асіповічы — 3 красавіка 2022, Мінск) — беларускі мастак-плакатыст.
Уладзімір Крукоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 сакавіка 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 красавіка 2022[1] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, мастак-плакатыст, дзеяч выяўленчага мастацтва, графік |
Жанр | плакат |
Вучоба | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў сярэднюю школу ў Ружанах (1954). Вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце, служыў у войску. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1972).
З 1979 года мастацкі рэдактар часопісаў «Маладосць», «Мастацтва Беларусі», бюлетэня Помнікі гісторыі і культуры Беларусі, з 1989 года часопіса «Спадчына».
З 1975 года сябра Беларускага саюза мастакоў. Член Беларускай асацыяцыі журналістаў. Член БНФ з дня заснавання.
Жанаты, бацька дваіх дзяцей. Жыў у Мінску. Памёр на 86-м годзе жыцця.
Творчасць
правіцьАсноўная тэматыка плакатаў — гісторыя, культура, экалогія, антываенныя і юбілейныя тэмы, афішы. Аўтар (разам з Я. Куліком) эталона дзяржаўнага герба «Пагоня» (1991), а таксама сцяга і малой эмблемы БНФ.
З 1972 года ўдзельнік усесаюзных, рэспубліканскіх і замежных, персанальных і тэматычных выставак плакату. Творы захоўваюцца ў музеях Беларусі, Польшчы, Літвы і Расіі.
Аўтар публікацый па гісторыі беларускай прыватнай геральдыкі (часопіс «Спадчына», 1993—1995). Артыкулы У. Крукоўскага друкаваліся таксама ў часопісу «Наша вера», штотыднёвіках «ЛіМ», «Наша Ніва», газетах «Голас Радзімы», «Рунь», «Народная воля».
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве», медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019)[2].
Зноскі
- ↑ а б Памёр Уладзімер Крукоўскі — суаўтар эталённай выявы герба «Пагоня» — 2022. Праверана 4 красавіка 2022.
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 485. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 264. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. — Т. 4. — С. 579. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0495-2.
- Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 273. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
правіць- Персанальная старонка
- Ул. Крукоўскі на сайце «Беларускі плакат» Архівавана 20 студзеня 2022.
- ТРЫПЦІХ «ПАМЯЦІ КАЛІНОЎСКАГА»(недаступная спасылка)
- 120 ГАДОЎ «МУЖЫЦКАЙ ПРАЎДЗЕ»(недаступная спасылка)