Фелікс Улодак
Фелікс-Адам-Ян Улодак (польск.: Feliks Adam Jan Włodek, руск.: Феликс Адам Ян Влодек; 9 чэрвеня 1838 — ?), — адзін з удзельнікаў паўстання 1863—1864 г., узначальваў Пружанскі паўстанцкі атрад. Дзейнічаў пад псеўданімамі Самух, Шчасны і Здзяхоўскі.
Фелікс Улодак | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 чэрвеня 1838 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Бацька | Фелікс Улодак[d] |
Маці | Габрыела Біспінг фон Гален[d] |
БіяграфіяПравіць
Значны маянтковец, меў ва ўласнасці маёнткі Кабакі (Пружанскі павет), Матыкалы (Брэсцкі павет).
Сябраваў з мастаком Міхаілам Кулешам, які ў 1845, падчас паездкі па Берасцейшчыне, гасцяваў у маёнтку Улодака[1]
Падтрымаў паўстанне 1863—1864 гадоў. Удзельнік бітвы пад Мілавідамі 3 чэрвеня 1863 г. і бітвы пад Ласасінам 4 чэрвеня 1863 г. А 13 чэрвеня атрад Фелікса Улодка і атрад Яна Эдварда Ваньковіча сышліся ў бітве з салдатамі і казакамі каля вёскі Новыя Пяскі (Слонімскі павет).
Пасля паўстання эмігрыраваў у Царства Польскае.
Зноскі
- ↑ С.Я. Сяльверстава Культурнае жыццё Брэста-Літоўскага ў першай палове XIX ст.. Мястэчкі Беларусі. Андрэй Гяцэвіч. Праверана 17 кастрычніка 2011.
ЛітаратураПравіць
- Ильин, Александр. Влодки и Окинчицы — повстанцы с Берёзовщины // Гістарычная брама. Гісторыя і культура Палесся : Навуковы часопіс. — 2008. — № 1 (23).