Кабакі (Бярозаўскі раён)

аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Кабакі́[1] (трансліт.: Kabaki, руск.: Кабаки) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета. Размешчана за 15,5 км ад Бярозы, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Аграгарадок
Кабакі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 507 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Паштовыя індэксы
225246
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208840021
Кабакі на карце Беларусі ±
Кабакі (Бярозаўскі раён) (Беларусь)
Кабакі (Бярозаўскі раён)
Кабакі (Бярозаўскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Кабакі (Бярозаўскі раён)

Гісторыя правіць

Вялікае Княства Літоўскае правіць

У 1563 годзе ўладанне Кабакі (24 валокі зямлі) у Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі, у абшары Блудзенскага двара і Кабацкага войтаўства. У канцы XVI ст. — дзяржаўная ўласнасць у Берасцейскім павеце Брэсцкага ваяводства. У 1716 годзе ў складзе Кабацкага войтаўства Блудзенскага староства.

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі, было падаравана Кацярынай II нашчадкам генерала-фельдмаршала П. А. Румянцава-Задунайскага разам з навакольнымі вёскамі (Равенкі, Залужжа, Падгароддзе, Алёхнавічы, Паўлавічы, Мешчанка і інш.). Яны прадалі Кабякі Паўлу Ягміну.

У XIX ст. Кабякі належалі Уладэкам (у пачатку XX ст. адышлі Вітольду Свянціцкаму ў якасці прыданага за Сафіей Уладэк). У 1856 годзе Кабякі ў Пружанскім павеце Гродзенскай губерні, памешчыку Антону Уладэку належалі ў вёсцы 1118 душ.

У 1864 годзе вёска ў Малецкай воласці, належала 805 дзесяцін зямлі, ва ўладанні памешчыцы Камілы Уладэк, у аднайменным маёнтку 1399 дзесяцін зямлі. У 1886 годзе  дзейнічалі вінакурны і цагельны заводы, ветраны млын, піцейны дом, школа. Паводле перапісу 1897 года працавалі піцейны дом і 3 ветраныя млыны, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін. Побач з вёскай знаходзілася заводскае паселішча пры цагельным заводзе маёнтка, які належаў Марыі Уладэк.

Найноўшы час правіць

З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 года ўстаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у 1924 годзе ў Малецкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства — вёска і фальварак, дзейнічаў спіртзавод. У 1920-я г. існавалі ячэйкі КПЗБ і КСМЗБ.

З 1939 года ў БССР, з 1940 года цэнтр Кабакоўскага с/с. На 1940 года у вёсцы дзейнічалі пачатковая школа, магазін, спіртзавод. У 19411944 гг. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты загубілі 11 жыхароў вёскі, на фронце загінулі 6 воінаў-землякоў. На ўшанаванне іх памяці ў 1994 годзе пастаўлены помнік.

14 красавіка 1964 года Кабакоўскі с/с ліквідаваны[2], вёска далучана да Блудзенскага с/с, які 1 жніўня 1964 года перайменаваны ў Першамайскі. У 1970 годзе дзейнічалі цэнтральная сядзіба саўгаса «Бярозаўскі», спіртавы, цагельны і вапнавы заводы, камбінат бытавога абслугоўвання, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, ветэрынарны пункт, аддзяленне сувязі, сталовая, 2 магазіны. У 1998 годзе ў складзе саўгаса былі 8 вёсак, на тэрыторыі саўгаса захаваліся 2 школы, З клубы, 3 бібліятэкі, Дзіцячы сад, сталовая, 5 магазінаў.

Планіроўка правіць

Планіровачна складаецца з 2 вуліц (паралельных у заходняй і цэнтральнай частках, якія сыходзяцца ва ўсходняй), арыентаваных з захаду на ўсход, да іх канцоў прымыкаюць 2 больш кароткія вуліцы, арыентаваныя з паўночнага ўсходу на поўдзень, і 2 завулкі ў паўднёва-заходняй частцы.

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе:
    • 1886 — 51 двор, 624 жыхары,
    • 1897 — 133 двары, 802 жыхары, у заводскім паселішчы — 15 двароў, 80 жыхароў.
  • XX стагоддзе:
    • 1905 — 821 жыхароў, у маёнтку — 58 жыхароў.
    • 1924 — 49 будынкаў, 205 жыхароў, у фальварку — 6 будынкаў, 107 жыхароў.
    • 1940 — 144 двары, 698 жыхароў, у маёнтку — 12 двароў, 57 жыхароў.
    • 1959 — 214 гаспадарак, 748 жыхароў.
    • 1970 — 845 жыхароў, 276 гаспадарак.
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 — 296 двароў, 633 жыхары.

Славутасці правіць

  • Палацава-паркавы комплекс Свянціцкіх (пачатак XIX ст.): рэшткі сядзібнага парку, рэшткі будынка сядзібы, бровар, малачарня, канюшня, жылы дом (1912), камяніца.
  • Жылы дом у панскай сядзібе

Страчаная спадчына правіць

  • Будынак палаца (пачатак XIX ст.). Моцна пашкоджаны ў 1939 годзе, а ў 1950-я г. разабраны насельніцтвам на ўласныя будаўнічыя патрэбы.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Каба́кі
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць