Густаў Стравінскі
Густаў Страві́нскі[1][2], Стравінскі Густаў-Матэвуш-Анёл-Адам[2] (мянушка Млотак; 3 кастрычніка 1837, Ваўкавыскі павет — 11 студзеня 1905[2]) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 на Беларусі.
Густаў Стравінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1837 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1905 |
Грамадзянства | |
Бітвы/войны |
Былы вайсковец. Увесну 1863 года сфарміраваў Ваўкавыскі паўстанцкі атрад, на чале якога паспяхова правёў бой з карнікамі ў Міхалінскіх лясах (каля горада Бяроза), 3 чэрвеня ўдзельнічаў у Мілавідскай бітве. Некаторы час пры яго атрадзе знаходзіўся галоўны штаб паўстанцаў Гродзенскай губерні. Са жніўня 1863 года паўстанцкі ваенны начальнік Ваўкавыскага павета. Пасля паўстання ў эміграцыі.
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в Стравінскі Густаў, сын Адама на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура правіць
- Кісялёў Г. В. Страві́нскі Густаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 191. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Генадзь Кісялёў. Стравінскі Густаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 426—427. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.