Магілёўская гарадская электрастанцыя

Магілёўская гарадская электрастанцыя — першая электрастанцыя ў Магілёве. Пушчана ў эксплуатацыю 7 лютага 1910 года, хоць перагаворы і пастановы гарадской думы аб пабудове электрычнай станцыі і трамвая былі яшчэ ў 1900 годзе[1].

Будынак гарадской электрастанцыі па 2-м Крутым завулку, № 3. У 1930-я гады перабудаваны пад жыллё: створаны новыя перакрыцці, вялікія вокны закладзены цэглай (бачна на здымку), замест іх прабіты новыя

Працавала ад дызельнага рухавіка з магутнасцю генератара пастаяннага току[ru] 90 кВт. Да 1913 сумарная магутнасць 4 генератараў 330 кВт. На электрастанцыі была пастаўлена акумулятарная батарэя, якая ў самы час пік давала магчымасць развіваць магутнасць электрастанцыі да 430 кВт. Спажыўцамі электраэнергіі былі жылыя, службовыя і гарамадскія памяшканні (13,8 тыс. электралямпачак), 360 свяцілень вулічнага асвятлення, 3 прамысловыя прадпрыемствы[2]. У 1913 годзе выпрацавана 322 127 кВт·г электраэнергіі і карысна адпушчана 261 625 кВт·г, у тым ліку на асвятленне — 230 840 кВт·г (88,3 %), на сілкаванне электрарухавікоў — 30 785 кВт·г (11,7 %), г. зн. як і ў Мінскай электрастанцыі, пераважала светлавая нагрузка, што і вызначала яе графік работы, які меў «правалы» ў летнія месяцы[1].

У 1922 годзе праведзены капітальны рамонт электрастанцыі. У 1920-х гадах на ёй працавала 48 чалавек[3].

У 1929 годзе электрастанцыя стала выпрацоўваць пераменны ток[2].

Пасля ўвядзення ў эксплуатацыю ў 1930 годзе БелДРЭС і будаўніцтва ЛЭП 110 кВ і падстанцыі 110 кВ (1932) прамысловыя прадпрыемствы горада атрымалі сучасную энергетычную базу для рэканструкцыі і далейшага развіцця[2].

Зноскі

  1. а б Весці Акадэміі навук БССР. Серыя фізіка-тэхнічных навук. — 1957.
  2. а б в Электроснабжение // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
  3. А. І. Пушкін. Гістарычная і культурная спадчына горада Магілёва Архівавана 21 снежня 2019.

Літаратура правіць

  • Электроснабжение // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.