Беларуская ДРЭС

(Пасля перасылкі з БелДРЭС)

Беларуская ДРЭС, Беларуская дзяржаўная раённая электрастанцыя (БелДРЭС) — электрастанцыя, пабудаваная паводле плана ГОЭЛРО ў 1927-30 гадах каля вёскі Арэхі (цяпер г.п.Арэхаўск) Аршанскага раёна Віцебскай вобласці як Асінаўская ДРЭС. Працавала на торфе, які здабываўся на Асінаўскім балоце. З 1931 года — БелДРЭС. Праектнай магутнасці ў 32 тыс. кВт дасягнула з пускам 2-й чаргі ў 1939 годзе. У Вялікую Айчынную вайну разбурана. Адноўлена ў 1946 годзе, даваеннай магутнасці (34,5 кВт) дасягнула ў 1951 годзе. З 1986 года працуе на мазуце. У 1999 годзе электрастанцыя была пераведзена на выкарыстанне прыроднага газу. У 2010-х мантуюцца катлы для спальвання драўняных адходаў

Беларуская ДРЭС
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне  Віцебская вобласць Арэхаўск
Статус дзеючая
Характарыстыкі абсталявання
Асноўнае паліва прыродны газ
На карце

Літаратура правіць