Магілёўскі абласны тэатр лялек

Магілёўскі абласны тэатр лялек — тэатр лялек у Магілёве, размешчаны ў будынку былых жандарскіх казарм (пабудаваны да 1861 года) па Першамайскай вуліцы, 73.

Магілёўскі абласны тэатр лялек
Заснаваны 1976
Краіна
Размяшчэнне
Сайт teatrkukol.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Створаны ў 1976 годзе ў Магілёве з выпускнікоў культурна-асветніцкага вучылішча і ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці. Адкрыўся 23 мая 1977 года спектаклем «Тыграня Петрык».

У 2009 годзе будынак тэатра, які пабудаваў яго на свае сродкі і падараваў дзяржаве бабруйскі купец Мешчаракоў, адкрыўся пасля рэканструкцыі. З боку царквы Трох свяціцеляў была ўзведзена прыбудова, дзякуючы якой павялічылася зала для гледачоў, у падвальных памяшканнях размясціліся майстэрні, гардэроб, туалеты. Калі да рэканструкцыі тэатр выпускаў 3-4 спектаклі ў год, то на новай, механізаванай, сцэне ставіць не менш 6-ці, у тым ліку і вячэрнія для дарослых.

Галоўныя рэжысёры і мастацкія кіраўнікі

правіць

Цікавыя факты

правіць
  • Спектакль «Чароўны пэндзаль» Алесі Сабелы (рэжысёр Ігар Казакоў) перамог у намінацыі «Лепшы спектакль для дзяцей» на Другой Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2012).
  • Спектакль «Гамлет» Уільяма Шэкспіра (рэжысёр Ігар Казакоў) атрымаў гран-пры Гран-пры VIII Міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму «М@rt.кантакт» (2013).

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 463. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.

Спасылкі

правіць