Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №1

Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 1 — установа адукацыі Магілёўскай вобласці, уваходзіць у склад вучэбна-метадычнага комплекса на базе Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Аркадзя Куляшова.

Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №1
Дэвіз Першы — лепшы!
Заснаваны 1 ліпеня 1990
Дырэктар Пётр Уладзіміравіч Шылаў
Тып Ліцэй
Адрас Магілёў, вул. Вароўскага, 29
Сайт firstlyceum.by

Гісторыя правіць

У канцы 20-га стагоддзя ў сістэме народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь з’явіліся навучальныя ўстановы новага тыпу: каледжы, ліцэі, гімназіі. Першай падобнай навучальнай установай у горадзе Магілёве стаў абласны ліцэй пры МДУ імя А. А. Куляшова па вуліцы Вароўскага.[1]

Ліцэй пры Магілёўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. А. Куляшова створаны згодна з рашэннем Магілёўскага аблвыканкама № 5 ад 17 красавіка 1990 года і адкрыты 1 ліпеня 1990 года.[1] Ліцэй існуе як самастойная юрыдычная адзінка і падпарадкоўваецца упраўленню адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.

У 1997 годзе ў сувязі з атрыманнем Магілёўскім дзяржаўным педагагічным інстытутам статусу універсітэта ліцэй быў перайменаваны ў Магілёўскі абласны ліцэй пры МДУ імя А. А. Куляшова.

У 2001 годзе рашэннем Магілёўскага аблвыканкама № 14-18 ад 27 чэрвеня 2001 года ліцэй перайменаваны ва ўстанову адукацыі «Магілёўскі абласны ліцэй № 1».

Гісторыя будынка ліцэя правіць

 
Від на епархіяльнае вучылішча з Быхаўскай вуліцы, пачатак XX стагоддзя

1892 / 1893—1917 — Жаночае епархіяльнае вучылішча Духоўнага ведамства[2].

1918 — Школа чырвоных камандзіраў[3].

У гады ВАВ — Гестапа[4].

1947—1951 — Педагагічнае вучылішча[5].

1957—1990 — школа-інтэрнат № 1 горада Магілёва БССР[6].

З 1990 — Абласны ліцэй.

Дасягненні вучняў правіць

Вучнямі ліцэя атрыманы 21 дыплом на міжнародных алімпіядах, 313 дыпломаў на рэспубліканскіх[7].

Профільнае навучанне правіць

У ліцэі працуюць профільныя класы з фізіка-матэматычным, хіміка-біялагічным, грамадазнаўчым і філалагічным накірункамі.

Зноскі

Гл. таксама правіць