Будынак былога жаночага епархіяльнага вучылішча (Магілёў)
Будынак Магілёўскага жаночага епархіяльнага вучылішча — будынак у г. Магілёў. Помнік архітэктуры эклектызму. Узведзены ў 1889—1892 гг. (архітэктары П. Камбураў, М. М. Маркаў) на тэрыторыі Задубровенскага пасада (сучасная вул. Вароўскага, 29).
Славутасць | |
Будынак Магілёўскага жаночага епархіяльнага вучылішча | |
---|---|
![]() | |
53°53′45″ пн. ш. 30°19′11″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Магілёў |
Архітэктурны стыль | эклектызм |
Архітэктар | П. Камбураў, М. М. Маркаў |
Будаўніцтва | 1889—1892 гады |
Статус |
![]() |
![]() |
Да 1956 года ў будынку размяшчалася Магілёўскае педагагічнае вучылішча фізвыхавання[1].
Цяпер у будынку размешчаны Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №1.
Архітэктура
правіцьМураваны трохпавярховы Е-падобны ў плане будынак на высокім цокальным паверсе. Да цэнтральнай часткі далучаныя больш кароткія бакавыя карпусы, якія ўтвараюць унутраны дворык. У цэнтры па восі галоўнага ўваходу спачатку размяшчалася царква, злучаная з будынкам крытым пераходам. Цэнтр галоўнага фасада вылучаны неглыбокім рызалітам, завершаным атыкам з трохвугольным шчытом, першы паверх аддзелены гарызантальнымі цягамі, аздоблены рустам, сцены завершаны карнізным поясам з сухарыкамі. Вокны першага і другога паверхаў прамавугольныя з плоскімі ліштвамі і замковымі камянямі, трэцяга паверху — арачныя, упрыгожаныя сандрыкамі. Планіроўка калідорная, у цэнтральнай частцы былі класныя, у бакавых крылах (маюць самастойныя ўваходы) — жылыя і дапаможныя памяшканні.
Зноскі
- ↑ История колледжа Архівавана 29 верасня 2020.
Літаратура
правіць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак былога жаночага епархіяльнага вучылішча (Магілёў)
- Будынак былога жаночага епархіяльнага вучылішча (Магілёў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Будынак былога жаночага епархіяльнага вучылішча (Магілёў) на сайце «Архіварта»