Мадонна (нарв.: Madonna) — карціна нарвежскага мастака-экспрэсіяніста Эдварда Мунка. Першы варыянт «Мадонны» быў намаляваны ў 1893—1894 гадах, у 1895 годзе была выканана літаграфія, усяго Мунк стварыў пяць варыянтаў карціны.

Эдвард Мунк
Мадонна. 1894
Madonna
Матэрыял Палатно
Тэхніка алей
Музей Мунка, Осла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мадонна намалявана маладой аголенай жанчынай з напаўзачыненымі ў экстазе вачамі і распушчанымі чорнымі валасамі. Ад кананічнай выявы Мадонны застаўся толькі німб вакол галавы. Літаграфія адрозніваецца ад варыянту алеем афармленнем у выглядзе рамы з малюнкамі сперматазоідаў і маленькай фігуркай эмбрыёна ў левым ніжнім куце.

Натуршчыцай для адной з версій карціны была Дагні Юль, жонка пісьменніка Станіслава Пшыбышэўскага і блізкая сяброўка Мунка.

Розныя версіі «Мадонны» ў наш час знаходзяцца ў музеі Мунка і Нацыянальным музеі мастацтва, архітэктуры і дызайну у Осла, а таксама ў Кунстхале у Гамбургу. Яшчэ дзве версіі прыналежаць прыватным калекцыянерам.

Спасылкі правіць