Мае дзевяностыя

кніга Альгерда Бахарэвіча, 2018
(Пасля перасылкі з Мае дзевяностыя (раман))

«Мае дзевяностыя» — аўтабіяграфічны раман беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча, выдадзены ў 2018 годзе ў выдавецтве «Янушкевіч». Кніга пра маладосць пісьменніка і рэчаіснасць 1990-х гадоў.

Мае дзевяностыя
Аўтар Альгерд Бахарэвіч
Жанр аўтабіяграфічны раман
Мова арыгінала беларуская
Выдавецтва Выдавецтва «Янушкевіч»
Выпуск 2018
Старонак 312
ISBN 978-985-7165-89-6
Папярэдняя Сабакі Эўропы (раман)

Сюжэт правіць

Аўтар, маладосць якога прыпала на гэты час, у сваёй аўтабіяграфічнай кнізе спрабуе паказаць найноўшую гісторыю краіны праз гісторыю сталення асобы. Кніга апісвае 1990-я гады і горад Мінск у першыя гады незалежнасці Беларусі. Апошнія гады СССР вачыма вучня сярэдняй школы, вольнае студэнцтва, літаратурная рэвалюцыя, беларускі панк-рок, драмы і камедыі асабістага жыцця.

Дзевяностыя аўтар сустрэў школьнікам Алегам у мінскім мікрараёне Шабаны, а развітаўся з імі пісьменнікам Альгердам. Паміж гэтымі падзеямі было навучанне ў педінстытуце, галасаванне за Зянона Пазняка, праца карэспандэнтам у газеце трактарнага завода, заснаванне і заняпад уласнага панк-гурта «Правакацыя», літаб’яднанне «Крыніца», Бум-Бам-Літ. У гэты час у Беларусі было насычанае палітычнае жыццё, праходзілі мітынгі, выбары, забастоўкі, галадоўкі.

Цікавыя факты правіць

  • У 2019 годзе Альгерд Бахарэвіч адмовіўся ад удзелу ў Прэміі Гедройца. Выдавецтва «Янушкевіч», якое выдала кнігу, не вылучыла яе на прэмію. Сябры журы маюць права самастойна намінаваць кнігі, таму яны прапанавалі сакратарыяту ўзнагароды звярнуцца да выдаўца і аўтара з просьбай даць электронную версію выдання, каб усё ж такі намінаваць раман. У выніку праведзеных перамоў сакратарыят атрымаў ліст ад Альгерда Бахарэвіча з адмовай удзельнічаць у сёлетняй Прэміі Гедройца. Такім чынам, кніга «Мае дзевяностыя» не была ўключаная ў агульны спіс намінантаў[1].

Узнагароды правіць

  • Паводле вынікаў прэміі «Кніга году 2018» кніга «Мае дзевяностыя» набрала 19 галасоў журы і падзяліла 2 месца з раманам Іллі Сіна «Libido»[2].

Зноскі

  1. "Абвешчаны поўны спіс намінантаў на Прэмію Гедройца". Саюз беларускіх пісьменнікаў. 25 чэрвеня 2019. Архівавана 31 ліпеня 2019.
  2. "Вынікі прэміі Кніга году 2018". Архівавана 27 лютага 2021.

Спасылкі правіць