Мажэйкава

аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Мажэ́йкава[2] (трансліт.: Mažejkava, руск.: Можейково, да 2002Малое Мажэйкава[3]) — аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Мажэйкаўскага сельсавета.

Аграгарадок
Мажэйкава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Малое Мажэйкава
Вышыня цэнтра
130[1] м
Насельніцтва
  • 629 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1545
Паштовы індэкс
231325
Аўтамабільны код
4
Мажэйкава на карце Беларусі ±
Мажэйкава (Беларусь)
Мажэйкава
Мажэйкава (Гродзенская вобласць)
Мажэйкава

Гісторыя

правіць

Малое Мажэйкава ўпершыню згадваецца ў 1511 г. у прывілеі вялікага князя літоўскага Жыгімонта I Старога аб падараванні вёскі Шымкі Мацкавічу. Далей належала Яну Шымкавічу (сыну Ш.Мацкавіча, Палубенскім і іншым)[4]

Каля 1826 г. маёнтак Малое Мажэйкава атрымаў у спадчыну ад бацькі Рамуальд Кастравіцкі. Ён меў адзіную дачку Казіміру (нар. 1830). Пасля смерці бацькі ў пятнаццаць год яна становіцца ўладальніцай маёмасці. У дваццаць год пабралася шлюбам з Аляксандрам Канстанцінам Брахоцкім (1819—1886). Шлюб доўжыўся нядоўга, Казіміра памерла ў 1852 годзе. У спадчыну ад жонкі муж атрымаў толькі частку Малога Мажэйкава, пра другую частку ён дамовіўся са сваякамі Казіміры, выплаціўшы ім грошы.

Да 1868 года Малое Мажэйкава належала шляхецкаму роду Ромераў. Эмілія Ромер атрымала ў спадчыну Малое Мажэйкава, пасля таго, як выйшла замуж за Рамуальда Кастравіцкага. Іх дачка Казіміра выйшла замуж за Аляксандру Брахоцкаму гербу Праўдзіц і атрымала маёнтак у пасаг. Апошнім гаспадаром сядзібы ў быў народжаны тут ў 1895 годзе Андрэй Брахоцкі — унук Аляксандра.[5] У 1931 годзе становіцца гаспадаром Малога Мажэйкава. Актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці Лідчыны і матэрыяльна дапамагаў Віленскаму таварыству сяброў навукі.[4]

Славутасці

правіць
 

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Можейково Фото Планета
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. Пералік змен найменняў геаграфічных аб'ектаў(недаступная спасылка)
  4. а б Малое Мажэйкава на pawet.net
  5. Aftanaz R. Mały Możejkow // Zemia Lidzka. Marzec 1999r. № 1(36) S.22.

Спасылкі

правіць