Рамуальд Кастравіцкі
Рамуальд Кастравіцкі (польск.: Romuald Kostrowicki; ? — ?) — дзяржаўны службовец.
Рамуальд Кастравіцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ігнат Скіндэр | ||||||
|
|||||||
Род | Кастравіцкія[d] | ||||||
Бацька | Казімір Кастравіцкі[d] | ||||||
Жонка | Эмілія з Ромераў[d] | ||||||
Дзеці | Казіміра з Кастравіцкіх[d] і Казіміра з Кастравіцкіх[d] | ||||||
Адукацыя |
|
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Кастравіцкіх герба «Байбуза». Сын Казіміра Кастравіцкага.
Скончыў Віленскі ўніверсітэт у 1807 годзе. У 1827—1830 і 1839—1844 гадах займаў пасаду маршалка шляхты Лідскага павета[1].
У 1826 г. адбыўся падзел маёмасці бацькі паміж сынамі Рамуальдам і Геранімам. Рамуальд атрымаў у спадчыну маёнтак Малое Мажэйкава[2][3].
Сям’я
правіцьУ шлюбе з Эміліяй з Ромераў меў адзіную дачку Казіміру (пам. 21.1.1867). Казіміра была ў шлюбе з Рышардам Ромерам (1828—1876). Пасля смерці жонкі Ромер у 1868 годзе прадаў Малое Мажэйкава Аляксандру Брахоцкаму (1809-?), паручніку расійскай арміі, уласніку маёнтка Морына[2].
Зноскі
- ↑ Лаўрэш Леанід.Маршалкі Лідскага павета // Лідскі Летапісец. 2020. № 2(90). С. 13-19.
- ↑ а б Старинные усадьбы Гродненщины : Лидский район, Мостовский район, Новогрудский район, Островецкий район, Ошмянский район / А. Т. Федорук. — Минск: Беларусь, 2020. — С. 45. — 351 с. — ISBN 978-985-01-1338-2.
- ↑ Лаўрэш, Л. Л. Маламажэйкаўская царква: гістарычны нарыс / Л. Л. Лаўрэш. — Гродна: «ЮрСаПрынт», 2017. — 114 с.: іл.