Морына

аграгарадок у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Мо́рына[1] (трансліт.: Moryna, руск.: Морино) — аграгарадок у Беларусі, у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Іўеўскага сельсавета.

Аграгарадок
Морына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 256 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1595
Паштовы індэкс
231331
Аўтамабільны код
4
СААТА
4229813084
Морына на карце Беларусі ±
Морына (Беларусь)
Морына
Морына (Гродзенская вобласць)
Морына

Геаграфія

правіць

Знаходзіцца за 10 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Іўе, за 148 км ад Гродна, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя, каля ракі Нёман[2].

Гісторыя

правіць

У канцы XIV стагоддзя навагрудскі князь Карыбут Альгердавіч даў Морына з возерам Лаўрышаўскаму манастыру.

У XVII стагоддзі ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1739 годзе ў Іўеўскай парафіі, уласнасць памешчыка Навасельскага. У XIX — пачатку ХХ стагоддзяў вёска ва Уселюбскай вобласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

Да 2017 года Морына было цэнтрам Морынскага сельсавета[3].

Насельніцтва

правіць
  • 1885 год — 660 жыхароў, 57 двароў.
  • 1897 год — 854 жыхары, 133 двары.
  • 1921—1939 гады — 671 жыхар, 130 двароў.
  • 1970 год — 945 жыхароў.
  • 1999 год — 524 жыхары, 253 двары[2].

Славутасці

правіць

Каля аграгарадка знаходзіцца стаянка эпохі мезаліту (VIII—V тысячагоддзі да н.э.)[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.
  3. «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Ивьевского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. №245 (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2021. Праверана 9 ліпеня 2017.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць