Леанід Лявонцьевіч Лаўрэш

Леанід Лявонцьевіч Ла́ўрэш (нар
(Пасля перасылкі з Лаўрэш Леанід)

Леанід Лявонцьевіч Ла́ўрэш (нар. 1 сакавіка 1963, Ліда) — беларускі пісьменнік і краязнавец, незалежны даследчык.

Леанід Лявонцьевіч Лаўрэш
Дата нараджэння 1 сакавіка 1963(1963-03-01) (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці краязнавец, пісьменнік
Навуковая сфера рэгіянальная гісторыя[d][1] і гісторыя прыродазнаўчых навук[d][1]
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў электратэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1985)[2]. Па адукацыі інжынер[3]. Стварыў у 1999 годзе гістарычна-краязнаўчы сайт pawet.net[2]. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года. Жыве ў Лідзе. Мае жонку, сына, нявестку і ўнука.

Дзейнасць правіць

Сфера навуковых інтарэсаў Л. Лаўрэша — краязнаўства і гісторыя прыродазнаўчых навук на Беларусі. Навуковая зацікаўленасць гісторыяй Лідчыны тычыцца шырокага часавага дыяпазону — ад першабытнасці да часоў Заходняй Беларусі (1921—1939). Асобна цікавіцца еўрапейскімі падзеямі канца XIV — пачатку XV стагоддзяў, якія закранулі Лідчыну. Быў удзельнікам творчага калектыву ГрДУ імя Я. Купалы, які па заданні Інстытута гісторыі НАНБ выконваў навукова-даследчую работу па канфесійнай гісторыі Беларусі XIX ст.[2]

Публікуецца з 2000 года. Першыя артыкулы былі вынікам вандровак па Лідчыне, падчас якіх у в. Ішчална быў знойдзены дзейны сонечны гадзіннік (мусіць адзіны ў Беларусі), а ў в. Бабры — раней неапісаны камень-следавік.[2]

Выказаў уласную гіпотэзу пра месца заключэння Востраўскага пагаднення (1392). Распрацоўваў тэму удзелу англійскіх арыстакратаў, персанажаў У. Шэкспіра — Генры Ланкастэра, Генры Персі Хотспура, Джона Бафорта і інш., у вайне Тэўтонскага ордэна супраць Вялікага княства Літоўскага. Пісаў пра адбітак войнаў і паўстанняў у XIX ст. — вайны 1812 г., паўстанняў 1830—1831 і 1863—1864 гадоў, у гісторыі Лідчыны. Звяртаецца і да пытанняў эканамічнай гісторыі Ліды і Лідчыны. Рэканструяваў раней невядомыя моманты з гісторыі многіх паселішч Лідчыны. Частка артыкулаў Л. Лаўрэша прысвечана і архітэктурным помнікам, архітэктуры готыкі і рамантызму на Лідчыне.[2]

Распрацоўвае канфесійную гісторыю Лідчыны, аўтар артыкулаў пра асобныя прыходы, храмы і капліцы. Зрабіў уклад у царкоўнае краязнаўства. Пры гэтым, мабыць першым у Беларусі, заняўся царкоўным краязнаўствам уніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы. У кнізе «Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне» (2012) паказаў у кантэксце аналагічных усходнееўрапейскіх працэсаў царкоўна-рэлігійныя працэсы на Лідчыне ў XVI—XX ст., апісаў адбітак стварэння, дзейнасці і ліквідацыі ўніяцкай царквы ў Беларусі на гісторыі Лідчыны. Кніга заснавана на багатым факталагічным матэрыяле, з апублікаваннем дакументаў у Дадатках. Прэзентацыя кнігі выклікала пэўны рэзананс[2].

Даследуе гісторыю прыродазнаўчых навук у Беларусі. Асобная сфера даследаванняў Л. Лаўрэша ў гэтай галіне — астраномія, ёй прысвечаны шэраг артыкулаў і кніга нарысаў «І зорнае неба над галавой…» (2013)[2].

Прафесар С. В. Марозава лічыць, што кніга Лаўрэша «Маламажэйкаўская царква» — не звыклы краязнаўчы нарыс: «Чым далей чытаеш, тым больш разумееш веліч і трагізм нашай мінуўшчыны… Пасля адкрыццяў, якія зрабіў аўтар кнігі, пра Мураванку можна складаць вершы і пісаць ледзь не дэтэктыўныя раманы. … Старонка за старонкай мы гартаем кнігу гісторыі Маламажэйкаўскай царквы даўжынёй у 500 год. Мы знаёмімся з падзеямі і людзьмі: уладальнікамі Мажэйкава, „калятарамі“ царквы (дабрадзеямі і самадурамі), са шматлікімі прэтэндэнтамі на сам храм і яго маёмасць, рэліквіі, землі. З дзяржаўнымі мужамі і мясцовымі чыноўнікамі, ад якіх залежаў лёс храма. Перад намі праходзіць цэлы шэраг прадстаўнікоў духоўнага саслоўя: ад вышэйшых царкоўных іерархаў да шараговых святароў. Дарэчы, Лаўрэш аднавіў імёны ўсіх настаяцеляў храма, пачынаючы з сярэдзіны XVII ст.»[4]

У 2017 годзе выйшла кніга «Шэпт пажоўклых старонак. Лідчына ў люстэрку прэсы. 1900—1939 гг.». Прафесар А. Ф. Смалянчук адзначыў, што кніга «ў пэўным сэнсе ўнікальная. Гэта свайго роду хроніка мінулага Ліды, складзеная карэспандэнтамі шматлікіх газет і часопісаў, у якой адлюстравалася жыццё горада і наваколляў у першае саракагоддзе XX ст … [Кніга] дазваляе зазірнуць у малавядомыя старонкі гісторыі горада і наваколляў у апошнія гады існавання Расейскай Імперыі, у часы ваенных выпрабаванняў, якія працягваліся для Лідчыны доўгія 7 гадоў — з 1914 па 1921. Шмат месца ў кнізе займае хроніка горада міжваеннага перыяду, калі Ліда знаходзілася ў складзе Польскай Рэспублікі. Гэтыя старонкі прыцягваюць асаблівую ўвагу ў сувязі з тым, што ў ранейшыя часы гэты перыяд гісторыі звычайна адпраўлялі ў забыццё. Кніга заканчваецца падзеямі, у якіх адчувальны подых Другой сусветнай вайны…»[5].

У 2021 г. у Варшаве ў выдавецтве Poligraf выйшаў пераклад «Шэпта …» на польскую мову. У польскім выданні гісторыя Ліды распавядаецца з 1921 па 1939 г. і замест храналагічнага выкладання гісторыі горада, як у беларускай версіі, польская версія перапрацавана па тэматычнаму прынцыпу[6].

100-годдзю БНР прысвечана біяграфія генерала ад інфантэрыі і міністра абароны БНР К. А. Кандратовіча. Хабілітаваны доктар з універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні Дарота Міхалюк у прадмове да кнігі, сярод іншага напісала: «На стагоддзе абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў рукі чытача патрапляе біяграфія генерала Кіпрыяна Кандратовіча … Вяртанне на старонкі гісторыі гэтай постаці адбылося дзякуючы пісьменніку і гісторыку Леаніду Лаўрэшу, які ўжо каля дваццаці гадоў даследуе лёс генерала і публікуе працы пра яго жыццё. Ягонай заслугай з’яўляецца адшуканне магілы генерала, пахаванага каля царквы ў Воранаве. … Праца мае высокую навуковую каштоўнасць, бо падмацавана дакументамі і добра напісана. … Аўтар не толькі з захапленнем праводзіць нас праз жыццё генерала Кіпрыяна Кандратовіча, але таксама дзеліцца з чытачом этапамі сваіх пошукаў і даследаванняў і паказвае, якой надзвычай захапляльнай можа быць праца гісторыка»[7].

 

У 2020 г. выйшла кніга «Шпацыры па старой Лідзе». Доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч лічыць, што кніга гэта плён шматгадовай працы лідскага пісьменніка і краязнаўца Леаніда Лаўрэша, «працы архіўнай, гістарыяграфічнай, але таксама і даследчыцка-палявой, менавіта, апытання сталых жыхароў горада пра падзеі XX ст. Строга падыходзячы да справы, тут не зусім пасуе слова „краязнаўства“ як да кнігі, так і да яе аўтара, бо яно асацыіруецца з аматарствам. Больш дакладным будзе акрэсленне „рэгіянальная гісторыя“, бо мы маем выкладзенае ў папулярнай форме навуковае даследаванне. Кніга Лаўрэша — як вяршыня айсберга, менавіта яго частка, найбольш відочная і даступная для людскога ўспрымання. Па-за полем зроку застаецца „падводная“ частка — нашмат большая як па працягласці, так і па аб’ёму праробленай працы. Каштоўнасць кнігі менавіта ў тым, што яна ўяўляе сабой прадукт гістарычнага даследавання, даведзены да канцавой мэты — масавага чытача. Але яна — не прадукт масавай культуры. Напісаная добрай выразнай мовай ў апоры на грунтоўным крыніцазнаўчым і гістарыяграфічным падмурку — кніга прэзентуе культуру прафесійную»[8].

У 2020 г. Леанід Лаўрэш быў узнагароджаны граматай-падзякай ад Інстытута гісторыі НАН Беларусі «… за арганізацыю навукова-пошукавай работы і плённую працу на ніве краязнаўства».

У 2023 г. узнагароджаны граматай-падзякай Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі «… за плённую літаратурную і краязнаўчую працу...».

У 2023 г. выйшла кніга Леаніда Лаўрэша «Інстынкт пазнання». Аўтар прадмовы да гэтай кнігі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Святлана Лугаўцова, заўважыла: «Палітыка ў галіне адукацыі той ці іншай дзяржавы з’яўляецца ключавым фактарам, які вызначае яе дынаміку: прагрэсіўны рух або стагнацыю. Разам з тым пытанням развіцця адукацыі ў беларускай гістарыяграфіі традыцыйна надавалася менш увагі, чым аналізу палітычных і эканамічных праблем. Новая праца Леаніда Лаўрэша «Інстынкт пазнання» ў значнай меры закрывае гэтую лакуну. У ёй паслядоўна разглядаецца гісторыя адукацыі ў Лідзе з сярэдзіны XVIII стагоддзя да канца 30-х гадоў ХХ стагоддзя»[9].

Шэраг публікацый Л. Лаўрэша прысвечана рэчавым, вусным, пісьмовым і выяўленчым крыніцам рэгіянальнай гісторыі, у т.л. каменным магілам, камяням-следавікам, паданням, малюнкам, паштоўкам і фотаздымкам.[2]

Таксама ён даследуе біяграфіі і дзейнасць вядомых ураджэнцаў Лідчыны, у т.л. звяртае ўвагу на забытыя і малавядомыя імёны. Апублікаваў шэраг біяграм і біяграфічных даследаванняў, у т.л. Кіпрыяна Кандратовіча, Яўгена фон Гротэ дэ Буко, Дзіянісія Хлявінскага, Антонія Гарэцкага, Францішка Нарвойша, Аляксандры Нарбут, Цэзарыя Каменскага, Віктара Басяцкага, Марціна Пачобут-Адляніцкага, Яна Снядэцкага, Вітольда Цэраскага, Гаўрылы Ціхава і інш.[2]

Аўтар 13 кніг (гл. спіс ніжэй) і больш за 300 артыкулаў. Сталы аўтар газеты «Наша слова», часопіса «Лідскі летапісец», «Маладосць», «Гістарычны альманах» і розных навуковых зборнікаў.

Удзельнік многіх навуковых гістарычных канферэнцый і круглых сталоў, дзе выступае па лідскай тэматыцы[10].

Ацэнкі правіць

Як заўважыла доктар гістарычных навук Святлана Марозава, краязнаўчымі даследаваннямі Л. Лаўрэш робіць значны ўклад у пашырэнне ведаў пра гісторыю Лідчыны, пазнанню яе месца і значнасці ў еўрапейскім гістарычным кантэксце[11].

У артыкуле пра Маламажэйкаўскую царкву на сайце "Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ", Леанід Лаўрэш характарызаваны як "...даследчык і пісьменнік, знакаміты краязнаўца Лідчыны і аўтар кнігі пра Маламажэйкаўскую царкву-крэпасць"[12].

Асноўныя публікацыі[13] правіць

Кнігі правіць

  • Лаўрэш Л. Інстынкт пазнання. Нарысы з гісторыі адукацыі ў горадзе Ліда. Гродна: ЮрСаПрынт, 2023. 192 с.
  • Lauresh L. Szept pożółkłych stron. Ziemia Lidzka w zwierciadle prasy lat 1922—1939. Warszawa: Wydawnictwo Poligraf, 2021. 338 s.
  • Лаўрэш Л. Шпацыры па старой Лідзе. Гродна: ЮрСаПрынт, 2020. 342 с.
  • Лаўрэш Л. Генерал, які дайшоў да Беларусі. Жыццяпіс Кіпрыяна Кандратовіча. Гродна: ЮрСаПрынт, 2018. 154 с.
  • Лаўрэш Л. Шэпт пажоўклых старонак. Лідчына ў люстэрку прэсы. 1900—1939 гг. Гродна: ТАА «ЮрСаПрынт», 2017. 432 с.
  • Лаўрэш Л. Маламажэйкаўская царква: гістарычны нарыс / пад рэд. С. В. Марозавай. Гродна: ЮрСаПрынт, 2017. 114 с.
  • Лаўрэш Л. Паўстанчы дух. 1812, 1831, 1863 гады на Лідчыне. Гродна: Юрсапрынт, 2016. 244 с.
  • Лаўрэш Л. Вандалін Шукевіч: беларускі археолаг і краязнаўца. Мінск: Харвест, — 2014. — 63 с. (100 выдатных дзеячаў беларускай культуры).
  • Лаўрэш Л. Ліда ўчора і сёння : гісторыя горада ў выявах. Ліда: Лідская друкарня, — 2013. — 152 с.
  • Лаўрэш Л. «І зорнае неба над галавой…»: Нарысы з гісторыі астраноміі. Мінск: Лімарыус, — 2013. — 266 с.
  • Лаўрэш Л. Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне; пад рэд. С. В. Марозавай. Полацк: Грэка-каталіцкая парафія Святамучаніка Язафата ў г. Полацку, — 2012. — 128 с.
  • Лаўрэш Л. Генерал Кіпрыян Кандратовіч (Дзеячы Беларускай Народнай Рэспублікі). Ліда, 2007. 43 с
  • Лаўрэш Л., Круцікаў У. Ліда на старых малюнках, паштоўках, фотаздымках. Ліда, 2001. 108 с.


З’яўляецца ўкладальнікам:

  • АСОБА І ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 6. Укладальнікі: Леанід Лаўрэш, Аляксандр Фядута. Мінск, 2015. — 365 с.
  • Шымялевіч Міхал. Збор твораў / укл. Л. Лаўрэш. — Гродна: ТАА «ЮрСаПрынт», 2019. — 326 с.
  • Закуй, закуй, зязюленька, рана… Анталогія беларускіх народных песень / укл. Л. Лаўрэш. — Ліда. 2021. — 108 с.
  • Беларускія думкі, звычаі, абрады з Лідскага павета ХІХ стагоддзя. Этнаграфічны зборнік / укл. Леанід Лаўрэш, Станіслаў Суднік. — Ліда, 2023. — 72 с.

Артыкулы правіць

2024

  • Цэрквы горада Ліды да пачатку XIX ст. // Наша слова.pdf. 2024. 28 лютага; 2024. 6 сакавіка.
  • Астрынская, Глыбоцкая і Дэмбраўская цэрквы Лідскага павета, але Гарадзенскага дэканата // Лідскі Летапісец. 2023. № 3(103). С. 56–70.
  • Мястэчка Ражанка і касцёл у ім // Лідскі Летапісец. 2023. № 3(103). С. 47–55.
  • Пісьменнік Юзаф Мацкевіч пра магілу Алаізы Пашкевіч у газеце «Слова», 1938 г. і яшчэ трошкі пра сям'ю Алаізы // Лідскі Летапісец. 2023. № 3(103). С. 42–46.
  • Дзе і што археолагам шукаць у Лідзе // Лідскі Летапісец. 2023. № 3(103). С. 36–41.

2023

  • Страчаная цывілізацыя: маёнткі Стрэліца і Касцянёва з Паперняй на Лідчыне. Гістарычныя хронікі // Новы замак. 2023. Выпуск. 12. С. 172–192.
  • Лідчына ў XV ст. // Лідскі Летапісец. 2023. № 2(102). С. 36–49.
  • Лакалізацыя «Ліды Нарбута», першаснага паселішча на тэрыторыі нашага горада // Лідскі Летапісец. 2023. № 2(102). С. 30–35.
  • Лідскі ветраны млын // Лідскі Летапісец. 2023. № 2(102). С. 55–58.
  • Святары Лідчыны розных канфесій у 1920–30-я гг. // Лідскі Летапісец. 2023. № 2(102). С. 50–54.
  • Яўстах Тышкевіч, яго калекцыя і яго музей // Наша слова.pdf. 2023. 6 снежня; 13 снежня.
  • Юстын Нарбут // Наша слова.pdf. 2023. 25 кастрычніка.
  • Ліда раскрывае таямніцы неахвотна: дзе і што шукаць у Лідзе // Наша слова.pdf . 2023. 18 кастрычніка.
  • Лідскі след Уладзіслава Вярыгі // Наша слова.pdf. 2023. 16 жніўня.
  • Маёнтак Падварышкі і суседнія Гайцюнішкі // Наша слова.pdf. 2023. 9 жніўня; 16 жніўня 23 жніўня.
  • Яшчэ раз пра “Ліду Тэадора Нарбута” // Наша слова.pdf. 2023. 25 ліпеня.
  • Знаходка пахавання вялікага князя ВКЛ і караля Аляксандра і вялікіх княгінь і каралеў Лізаветы і Барбары ў 1931 г. // Наша слова.pdf. 2023. 12 ліпеня.
  • Пра лідскія ветраныя млыны // Наша слова.pdf. 2023. 7 сакавіка.
  • Крэскі да біяграфіі акадэміка Аркадзя Мігдала // Наша слова.pdf. 2023. 5 красавіка.
  • Гісторыя двух, амаль што аднатыпных будынкаў у Лідзе // Наша слова.pdf. 2023. 15 лютага.
  • Падымны рэестр шляхты Лідскага павета, 1728 г. // Лідскі Летапісец. 2022. № 3–4(99–100). С. 43–60.
  • Помнік па Алаізе Пашкевіч // Наша слова.pdf. 2023. 19 красавіка.
  • Ражанка // Наша слова.pdf. 2023. 14 чэрвеня.
  • Гісторыя двух, амаль што аднатыпных будынкаў у Лідзе // Лідскі Летапісец. 2023. № 1(101). С. 61–65.
  • 260 гадоў бульбе на Лідчыне // Лідскі Летапісец. 2023. № 1(101). С. 21–23.
  • Гарадское самакіраванне Ліды ў другой палове XIX ст.// Лідскі Летапісец. 2023. № 1(101). С. 44–52.
  • Лідскія прывілеі ў архіве Лідскага магістрата, 1785 г. // Лідскі Летапісец. 2022. № 3–4(99–100). С. 42.
  • Шымка Мацкавіч, яго нашчадкі і перадумовы будаўніцтва Маламажэйкаўскай царквы // Лідскі Летапісец. 2022. № 3–4(99–100). С. 61–69.

2022

  • Уніяцка-праваслаўныя дыспуты ў п'есах школьных езуіцкіх тэатраў (першая палова XVII ст.) // Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў : зборнік навуковых артыкулаў. Мінск. 2022. Вып. 3. С. 175—178.
  • Спіс былых сяброў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў // Нясвіжскія каеты. 2022. № 9. С. 18–23.
  • Страчаная цывілізацыя: Маёнтак Вялікае Мажэйкава // Новы Замак. 2022. № 11. С. 206–228.
  • Лідскія пісьменніцы XVIII–XIX ст. // Ад лідскіх муроў. 2022. № 10. С. 478–490.
  • Гісторыя маёнтка Востраў // Гісторыка-культурная спадчына Лідчыны. Зборнік навуковых артыкулаў. Мінск, 2022. С. 39–45.
  • Новае пра генерала Яўгена фон Гротэ дэ Буко // Лідскі Летапісец. 2022. № 1–2. С. 28–29.
  • Жалудок і палац Чацвярцінскіх // Лідскі Летапісец. 2022. № 1–2. С. 32–38.
  • Лідскія Хрулі герба «Праўдзіч» // Герольд Litherland. 2022. № 23. С. 145–150.
  • 260 гадоў беларускай бульбе // Наша слова.pdf. 2022. 9 лістапада.
  • Лідскія камуністы ў данясеннях канфідэнта Чорнага (1932–1937) // Homo Historicus 2022. Гадавік антрапалагічнай гісторыі. Мінск, 2022. С. 200–218.
  • Падымны рэестр шляхты Лідскага павета, 1728 г. // Лідскі Летапісец. 2022. № 3–4. С. 43–60.
  • Шымка Мацкавіч, яго нашчадкі і перадумовы будаўніцтва Маламажэйкаўскай царквы // Лідскі Летапісец. 2022. № 3–4. С. 61–69.
  • Лідскія прывілеі ў архіве Лідскага магістрата, 1785 г. // Лідскі Летапісец. 2022. № 3–4. С. 42.

2021

  • Шчучыншчына // Наша Слова. 2021. 27 студзеня.
  • Адукацыя ў Лідзе, 1920–1930-я гады // Маладосць. 2021. № 2. С. 92–109.
  • Кароткі ўспамін пра Ларысу Канчэўскую // Наша Слова. 2021. 24 сакавіка.
  • Ганна Патоцкая, пісьменніца, мемуарыстка, мастак // Наша Слова. 2021. 14 красавіка.
  • Ваверка і род Клаўсуцяў на Лідчыне // Лідскі Летапісец. 2021. № 1. С. 18–28.
  • Бальтазар Калясінскі, Аніцэт Рэніер і Каятан Дарашкеіч // Лідскі Летапісец. 2021. № 1. С. 37–44.
  • Новае пра лепшага лідскага гісторыка XX ст. Міхала Шымялевіча // Лідскі Летапісец. 2021. № 1. С. 15–17.
  • Палац у Жалудку // Наша Слова. 2021. 15 ліпеня; 22 ліпеня.
  • Дом інжынера Мінейкі ў Дзікушках // Наша Слова. 2021. 12 жніўня.
  • Сяклюцкія і маёнтак Стрэліца на Лідчыне // Наша Слова. 2021. 9 верасня; 16 верасня.
  • Архівы і зборы маёнткаў Ішчална і Вялікае Мажэйкава // XVI Гарадзенскія навуковыя чытанні «Скарбы гарадзенскіх калекцый». Гродна, 2021. С. 46–54.
  • Маёнткі Касцянёва і Паперня // Наша Слова. 2021. 30 верасня; 7 кастрычніка; 14 кастрычніка; 21 кастрычніка.
  • Фундатар Маламажэйкаўскай царквы Шымка Мацкавіч і яго нашчадкі // Беларусь у кантэксце еўрапейскай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава: зб. навук. арт. / ГрДУ імя Янкі Купалы. Гродна: ГрДУ, 2021. С. 299–305.
  • Пошта на Лідчыне // Маладосць. 2021. № 6. С. 97–104.
  • Прыход у Мыто // Лідскі Летапісец. 2021. № 2. С. 19–29.
  • Урады, ураднікі і старасты лідскія // Лідскі Летапісец. 2021. № 2. С. 30–54.
  • Новае пра лідскі фарны касцёл, замак і абразы пэндзля Смуглевіча // Лідскі Летапісец. 2021. № 2. С. 55–58.
  • Прыход у Ракавічах // Лідскі Летапісец. 2021. № 3–4. С. 32–41.
  • Стары дом паміж сучасным Ліцэем № 1 і Еўраоптам // Лідскі Летапісец. 2021. № 3–4. С. 74.
  • Новае пра цэрквы Лідчыны ў другой палове XIX – першай палове XX стст. // Лідскі Летапісец. 2021. № 3–4. С. 42–51.
  • Новае пра Тэадора Нарбута і яго сям'ю // Лідскі Летапісец. 2021. № 3–4. С. 52–59.
  • Страчаная цывілізацыя. Гістарычныя хронікі: Маёнтак Ішчална // Новы замак. 2021. Вып. 10. С. 179–200.

2020

  • Надзеі і расчараванні протаіерэя Антона Сасноўскага // Наша Слова. 2020. 23 снежня; 30 снежня.
  • «На жаль, у нас не водзяцца гэтыя звяркі...» Якая армія прынесла ў Беларусь тараканаў? // Наша Гісторыя. 2020. № 5. С. 89–91.
  • Браніслаў Друцкі-Падбярэскі. Да 130-тых угодкаў з дня нараджэння // Лідскі Летапісец. 2020. № 1. С. 19–20.
  • Паўстанцы і маёнткі // Маладосць. 2020. № 9. С. 94–100.
  • Зноў пра святароў і царкву ў Малым Мажэйкаве // Лідскі Летапісец. 2020. №1. С. 21–31.
  • Ксёндз Юзаф Бародзіч і яго успаміны, датычныя Ліды // Лідскі Летапісец, 2020. 1. С. 76–80.
  • Успаміны ўніятаў-пакутнікаў // АСОБА І ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Вып. 9. Уклад.: Д. Кандакоў, А. Фядута. Мінск. 2020. С. 246–248.
  • Тадэвуш Іваноўскі, яго сям'я і ягоныя ўспаміны // АСОБА І ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Вып. 9. Уклад.: Д. Кандакоў, А. Фядута. Мінск. 2020. С. 57–59.
  • Маршалкі Лідскага павета // Лідскі Летапісец. 2020. № 2. С. 13–19.
  • Бердаўка // Лідскі Летапісец. 2020. № 2. С. 20–30.
  • Прыход у Лебядзе // Лідскі Летапісец. 2020. № 2. С. 31–45.
  • Новае пра лідскі фарны касцёл і замак // Наша Слова. 2020. 3 чэрвеня.
  • Лідчына ў XIV стагоддзі // Лідскі Летапісец. 2020. № 3. С. 14–32.
  • Ольжава // Лідскі Летапісец. 2020. № 3. С. 33–43.
  • Другі Вацлаў Ластоўскі // Лідскі Летапісец. 2020. № 4. С. 20–21.
  • Леанард Іваноўскі, тайны дарадца і ганаровы грамадзянін Ліды // Лідскі Летапісец. 2020. № 4. С. 72–79.
  • Графіня Сафія Шуазёль-Гуф'е // Лідскі Летапісец. 2020. № 4. С. 18–19.
  • Прыходы ў Ганчарах і Дакудаве // Лідскі Летапісец. 2020. № 4. С. 44–71.
  • Краязнаўства ў Лідзе // Маладосць. 2020. № 4. С. 76–77.

2019

  • Эміграцыя ў Амерыку // Маладосць. 2019. № 1. С. 17–18.
  • Адкуль у нас з'явіліся прусакі? // Наша Слова. 2019. 23 студзеня.
  • Да 135-тых угодкаў нараджэння Антона Луцкевіча // Наша Слова. 2019. 6 лютага.
  • Тэадор Нарбут у падзеях 1812 года // Наша Слова. 2019. 3 красавіка.
  • Іван Дрозд – грамадскі дзеяч і навуковец // Лідскі Летапісец. 2019. № 1. С. 23.
  • Пра Валеек з Галавічполя і газету «Свабода» // Лідскі Летапісец. 2019. № 1. С. 20–22.
  • «Невядомая вайна» XVII ст. на Лідчыне і вакол яе // Лідскі Летапісец. 2019. № 1. С. 24–37.
  • Амброзі Кастравіцкі // Наша Слова. 2019. 22 траўня.
  • Гісторыя з пахаваннем паўстанцаў аддзела Людвіка Нарбута // Наша Слова. 2019. 29 траўня.
  • Бальтазар Калясінскі, лідскі паўстанец і сябар Тараса Шаўчэнкі // Наша Слова. 2019. 12 чэрвеня; 19 чэрвеня.
  • Юлія Шышкова з лідскіх Нарбутаў // Маладосць. 2019. № 6. С. 114–122.
  • Ваколіца Ліды Вісманты // Наша Слова. 2019. 4 ліпеня.
  • Апошні беларускі базыльянін XIX ст. // Наша Слова. 2019. 10 ліпеня.
  • Яшчэ раз пра Летаўта // Наша Слова. 2019. 24 ліпеня.
  • Алена Іваноўская // Маладосць. 2019. № 8. С. 20–33.
  • Зноў пра апошняга беларускага базыльяніна а. Кірыла Летаўта // Наша Слова. 2019. 28 жніўня.
  • Грэка-каталіцкі епіскап Галаўня // Наша Слова. 2019. 16 кастрычніка.
  • Новае з гісторыі ўніяцкай царквы на Лідчыне: царква ў Дзікушках і прыватнаўласніцкія капліцы ў Вялікім Мажэйкаве і Красулях // Лідскі летапісец. 2019. №2. С. 37–40.
  • Прыход у Радзівонішках // Лідскі летапісец. 2019. № 2. С. 41–53.
  • Астраномія ў Лукішскай турме // Наша Слова. 2019. 27 лістапада.
  • Лідчына да XIV стагоддзя // Лідскі летапісец. 2019. № 3. С. 16–34.
  • Касцёл на крыві // Лідскі летапісец. 2019. № 3. С. 8.
  • Пра трываласць беларускай рэлігійнай традыцыі // Слонімскі край. 2019. № 10. С. 14–15; № 11. С. 12–14.
  • Неаунія ў Дзікушскай царкве Лідскага павета ў 1925 г. // Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў. Варшава, 2019. № 5. С. 78–90.
  • Амброзі Кастравіцкі // Лідскі летапісец. 2019. №3. С. 49–52.
  • Лябёдка Іваноўскіх. Дакументальная аповесць // Новы Замак. 2019. № 8. С. 194–212.; 2020. № 9. С. 180–219.
  • Пра Фелікса Стацкевіча. Да 140-годдзя з дня нараджэння // Лідскі Летапісец. 2019. 4. С. 11–15.
  • Сайту «Павет» – 20 гадоў // Лідскі Летапісец. 2019. 4. С. 7.
  • LIDA einst und jetzt // Лідскі Летапісец. 2019. 4. С. 43–61.
  • Сабакінцы // Лідскі Летапісец. 2019. 4. С. 22–42.

2018

  • Генералы БНР // Наша Слова. 2018. 31 студзеня.
  • Дом Юрыя Іваноўскага ў Галавічполі, пабудаваны па праекце архітэктара Лявона Вітан-Дубейкаўскага // Наша Слова. 2018. 2 траўня.
  • Трошкі пра Кастуся Езавітава // Наша Слова. 2018. 16 траўня.
  • Кастусь Езавітаў і Кіпрыян Кандратовіч: крэскі да біяграфій // Лідскі Летапісец. 2018. № 1. С. 13–15.
  • Лідская адукацыя на пачатку XX стагоддзя // Маладосць. 2018. № 10. С. 117–125.
  • Дыспуты паміж уніятамі і праваслаўнымі ў школьных тэатрах першай паловы XVII ст. // Наша Слова. 2018. 14 лістапада.
  • Яшчэ раз пра караля Андоры // Лідскі Летапісец. 2018. № 1. С. 37–50.
  • Новае пра лідскую чыгунку // Лідскі Летапісец. 2018. № 2. С. 32–38.
  • Прыход у Турэйску // Лідскі Летапісец. 2018. № 2. С. 20–28.
  • Гісторык у высылцы: да біяграфіі Міхала Шымялевіча // АСОБА І ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Вып. 8. Уклад.: А. Фядута. Мінск, 2018. С. 136–139.
  • Рок плывёт над Лидой (Воспоминания Владимира Крушевского) // АСОБА І ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Вып. 8. Уклад.: А. Фядута. Мінск, 2018. С. 254–256.
  • Фелікс Стацкевіч // Наша Слова. 2018. 22 жніўня; 29 жніўня.
  • Лідская чыгунка. Дакументальная аповесць // Маладосць. 2018. № 7. С. 120–139; № 9. С. 116–122.
  • Іваноўскія і Валейкі // Наша Слова. 2018. 26 верасня.
  • Лідскі дэкан – філамат, ксёндз Дзіянісі Хлявінскі // Лідскі Летапісец. 2018. № 3. С. 7–10.
  • Філамат Ануфры Петрашкевіч // Лідскі Летапісец. 2018. № 3. С. 11–16.
  • Іншыя лідскія філаматы // Лідскі Летапісец. 2018. № 3. С. 16–17.
  • Горад Ліда ў лёсе ксяндза Віктара Шутовіча // Лідскі Летапісец. 2018. № 3. С. 49–51.
  • Новае пра Лідскія гарадскія могілкі // Лідскі Летапісец. 2018. № 3. С. 34–41.
  • Гротэ дэ Буко ва ўспамінах Станіслава Іваноўскага // Лідскі Летапісец. 2018. № 4. С. 10–12.
  • Пахаванне паўстанцаў 1863 г. каля былога фальварка Стрэліца на Лідчыне // Лідскі Летапісец. 2018. № 4. С. 14–15.
  • Прыходы ў Голдаве і Бабрах // Лідскі Летапісец. 2018. № 4. С. 22–40.
  • Лідская павятовая 5-ці класная вучэльня ва ўспамінах Яўстаха Шалевіча // Лідскі Летапісец. 2018. № 4. С. 54–60.
  • Новая інфармацыя пра крыж на магіле паўстанцаў 1863 г. каля Стрэліцы і іншыя народныя мемарыялы 1863 г. на Лідчыне // Наша Слова. 2018. 5 снежня.

2017

  • Савецкая, 27, 32, 34. Функцыяналізм // Лідская газета. 2017. 5 студзеня
  • Вуліца Савецкая (Віленская, Сувальская) далей на поўнач // Лідская газета. 2017. 18 студзеня.
  • Па старонках нашай гісторыі. Вуліца Савецкая каля перакрыжавання з чыгункай // Лідская газета. 2017. 1 сакавіка.
  • Славойкі // Наша Слова. 2017. 12 красавіка.
  • Лідская Тарбут-школа // Наша Слова. 2017. 10 траўня.
  • Калона арханёла Рафаіла ў Жырмунах // Лідскі летапісец. 2017. № 1. С. 38.
  • Ліда да 1914 г. // Лідскі летапісец. 2017. № 1. С. 46–70.
  • Лідскі замак у 1891–1939 гг. // Лідская газета. 2017. 11 мая.
  • Новае з гісторыі лідскай архітэктуры // Наша Слова. 2017. 14 чэрвеня.
  • Паліцыя ў Лідзе // Лідская газета. 2017. 28 чэрвеня.
  • 400-годдзе базыльянскай кангрэгацыі ў Нагародавічах // Наша Слова. 2017. 12 ліпеня.
  • Грэка-каталіцкая парафія ў Нагародавічах // Лідскі Летапісец. 2017. №2. С. 28–39.
  • Вузкакалейныя чыгуначныя лініі вакол Ліды // Лідскі Летапісец. 2017. №2. С. 40–45.
  • З жыцця вуліцы Школьнай – сучаснай Кірава // Лідская газета. 2017. 19 ліпеня.
  • Лідская павятовая вучэльня // Маладосць. 2017. № 7. С. 125–132.
  • Выган – раён горада // Лідская газета. 2017. 6 ліпеня.
  • Генерал К. А. Кандратовіч ў 1916–1917 гг. // Наша лова. 2017. 3 жніўня.
  • Ксёндз Віктар Шутовіч і горад Ліда // Наша Слова. 2017. 30 жніўня.
  • Будынак Лідскай пошты – шэдэўр стылю функцыяналізму // Лідская газета. 2017. 6 верасня.
  • «Абрусіцелі» і дзяцінства генерала Кіпрыяна Кандратовіча // Наша Слова. 2017. 6 верасня.
  • Алена Скінадар з Іваноўскіх // Наша Слова. 2017. 20 верасня.
  • Лідскія кінатэатры // Маладосць. 2017. № 11. С. 95–104.
  • Генерал Кандратовіч і БНР // Наша Слова. 2017. 11 кастрычніка; 18 кастрычніка.
  • Грамадскі дзеяч і навуковец Іван Дрозд // Наша Слова. 2017. 25 кастрычніка.
  • Генерал Кіпрыян Кандратовіч у Парыжы // Наша Слова. 2017. 1 лістапада.
  • Лідскія друкарні // Лідскі Летапісец. 2017. № 3. С. 14–16.
  • Школа № 1 // Лідская газета. 2017. 15 лістапада.
  • Браніслаў Друцкі-Падбярэскі // Наша Слова. 2017. 20 снежня.
  • Кнігі цэркваў Лідчыны ў XVIII ст. // Лідскі Летапісец. 2017. № 3. С. 17–19.
  • Прыход ў Зблянах // Лідскі Летапісец. 2017. № 3. С. 30–48.
  • Славойкі на Лідчыне // Лідскі Летапісец. 2017. № 4. С. 39–40.
  • Тарбут-школа ў Лідзе // Лідскі Летапісец. 2017. № 4. С. 41–42.
  • Прыход у Орлі. // Лідскі Летапісец. 2017. № 4. С. 22–38.

2016

  • Загадкі Тарноўскага палаца // Лідская газета. 2016. 13 студзеня.
  • Кароль Андоры // Лідская газета. 2016. 20 студзеня.
  • Старыя дамы на карце нашага горада // Лідская газета. 2016. 3 лютага.
  • Мінская электрастанцыя // Маладосць. 2016. № 1. С. 108–113.
  • Яшчэ раз пра генерала фон Гротэ дэ Буко // Наша Слова. 2016. 23 сакавіка.
  • Яўрэі Ліды // Маладосць 2016. № 4. С. 141–154.
  • Старыя дамы на карце нашага горада. На поўнач ад замка – вучылішча // Лідская газета. 2016. 27 красавіка.
  • 700-годдзе Літоўска-Наваградскай мітраполіі // Наша Слова. 2016. 4 траўня.
  • Пошта ў стылі канструктывізму // Звязда. 2016. 7 чэрвеня.
  • На поўнач ад замка – аўтавакзалы Ліды // Лідская газета. 2016. 15 чэрвеня.
  • Падарожжа па старых вуліцах // Лідская газета. 2016. 20 ліпеня.
  • Лідская гарадская электроўня, 1916–1939 // Маладосць. 2016. № 7. С. 131–139.
  • Кінематограф у Лідзе. Кінатэатр «Эдысан» // Лідская газета. 2016. 3 жніўня.
  • Дом Віленская, 19 і далей на поўнач // Лідская газета. 2016. 24 жніўня.
  • Цікавы лёс дома №16 па вуліцы Савецкай // Лідская газета. 2016. 14 верасня.
  • Прыход у Дзікушках // Лідскі летапісец. 2016. № 1. С. 15–29.
  • Насупраць сённяшняй Савецкай, 16 // Лідская газета. 2016. 21 верасня.
  • Купецкая гімназія. Якой яна была? // Лідская газета. 2016. 5 лістапада.
  • Міхал Шымялевіч. Крэскі да біяграфіі найлепшага гісторыка горада Ліды // Лідскі летапісец. 2016. № 1. С. 45–58.
  • Дом па вуліцы Савецкай, 26 і вакол яго // Лідская газета. 2016. 16 лістапада.
  • Лідскі піярскі калегіум // Маладосць. 2016. № 11. С. 120–130.
  • Хто і для якіх мэтаў будаваў дом № 23 па вуліцы Савецкай і «дом з калонамі» // Лідская газета. 2016. 30 лістапада.
  • 13 траўня 1901 г. нарадзіўся Вітольд Пілецкі // Лідскі Летапісец. 2016. № 2. С. 15–19.
  • Лідскія могілкі // Лідскі Летапісец. 2016. № 2. С. 38–60.
  • 100 гадоў Лідскай гарадской электрастанцыі // Лідскі Летапісец. 2016. № 4. С. 10–12.
  • Парафіяне Лідскай, Дзікушкай, Маламажэйкаўскай і Жыжмянскай грэка-каталіцкіх цэркваў у 1829 г. // Лідскі Летапісец. 2016. № 3. С. 26–40.
  • Ян Карловіч // Лідскі Летапісец. 2016. № 3 С. 11–13.
  • Лёсы родных Алаізы Пашкевіч // Лідскі Летапісец. 2016. № 3. С. 15–16.
  • Прыход ў Жыжме // Лідскі Летапісец. 2016. № 3. С. 20–25.
  • Горад Яго Каралеўскай Мосці Ліда ў другой палове XVII і ў XVIII стагоддзях // Лідскі Летапісец. 2016. № 4. С. 28–51.

2015

  • Лідчына ў 1924–1929 гг. у люстэрку прэсы // Лідскі Летапісец. 2015. № 1. С. 51–67; №2. С. 26–65.
  • Прыгоды Сяргея Пясецкага на Лідчыне // Маладосць. 2015. № 2. С. 148–153.
  • Лідскія могілкі // Наша Слова. 2015. 13 траўня.
  • Людвік Нарбут // АСОБА І ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Вып. 6. Уклад.: Л. Лаўрэш, А. Фядута. Мінск, 2015. С. 74–105.
  • Уніяцкі святар Адам Плаўскі // АСОБА І ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Вып. 6. Уклад.: Л. Лаўрэш, А. Фядута. Мінск, 2015. С. 125–132.
  • Пра Міхала Шымялевіча: Крэскі да біяграфіі найлепшага гісторыка горада Ліды // АСОБА І ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Вып. 6. Уклад.: Л. Лаўрэш, А. Фядута. Мінск, 2015. С. 133–165.
  • Пра што гавораць помнікі каля Ходараўцаў // Лідская газета. 2015. 24 чэрвеня.
  • Больш за 130 гадоў таму праз Ліду прайшоў першы цягнік // Лідская газета 2015. 12 жніўня.
  • Па справе першай беларускай школы... // Звязда. 2015. 25 жніўня.
  • Пачаткі беларускамоўнай адукацыі на Лідчыне // Наша Слова. 2015. 26 жніўня.
  • Штодзённае жыццё павятовага горада Ліда ў 1915–1918 гадах. Паводле віленскай беларускай газеты «Гоман» // Маладосць. 2015. № 8. С. 132–140.
  • 110 гадоў таму, выйшла першая кніга па гісторыі нашага горада // Лідскі летапісец. 2015. № 3. С. 12.
  • Лідчына ў люстэрку прэсы, 1930–1935 гг. // Лідскі летапісец. 2015. № 3. С. 45–84.
  • Будынак вясковай школкі будавалі самі сяляне // Лідская газета. 2015. 2 верасня.
  • Лёсы родных Алаізы Пашкевіч // Наша Слова. 2015. 14 кастрычніка.
  • Другі Вацлаў Ластоўскі // Наша Слова. 2015. 11 лістапада.
  • Народная паэзія Багушэвіча // Звязда. 2015. 22 снежня.
  • 100 гадоў першай беларускай школе на Лідчыне // Лідскі Летапісец. 2015. № 4. С. 7–9.
  • Распаўсюд вершаў Багушэвіча на Лідчыне пры канцы XIX-га ст. // Лідскі Летапісец. 2015. № 4. С. 20–21.
  • Рэнерты ў Лідзе // Лідскі Летапісец 2015. № 4. С. 22.
  • Выбітныя манахі-базіліяне часоў ліквідацыі ўніі // Biuletyn Historii Pogranicza. 2015. № 15. С. 65–89.

2014

  • Ліда на старых выявах. Вуліцы Крывая і Замкавая // Лідская газета. 2014. 25 студзеня.
  • Генерал Яўген фон Гротэ дэ Буко // Лідскі Летапісец. 2014. № 1. С. 59–64.
  • Лідчына да 1914 г. у люстэрку прэсы // Лідскі Летапісец. 2014. № 1. С. 30–58.
  • Датаванне пабудовы царквы ў Малым Мажэйкаве // Białoruskie Zeszyty Historyczne. № 40. Białystok,, 2013. № 40. С. 226–232.
  • Маламажэйкаўскі святар айцец Леў Савіцкі // Маладосць. 2014. №1. С. 120–129.
  • Генерал Кандратовіч: два імгненні вечнасці // Наша Слова. 2014. 19 сакавіка.
  • Ліда на старых выявах. На Выгане вырасла Вялікая Ліда // Лідская газета. 2014. 12 красавіка.
  • Стыль функцыяналізму ў Лідзе да 1939 г. // Наша Слова. 2014. 7 траўня; 14 траўня; 21 траўня.
  • Багушэвіч на Лідчыне пры канцы 19-га ст. // Наша Слова. 2014. 4 чэрвеня.
  • Першая Сусветная і Ліда // Маладосць. 2014. № 7. С. 92–98.
  • Ліда перад паўстаннем 1863 года // Запісы таварыства аматараў беларускай гісторыі імя Вацлава Ластоўскага. Вып. 3. Рыга, 2014. С. 63–85.
  • Адукацыя ў Лідзе ў першай палове XX стагоддзя // Лідская газета. 2014. 15 ліпеня.
  • Водгук ваенных падзей у Лідзе // Лідская газета. 2014. 29 ліпеня.
  • Горад на старых выявах. Установы горада // Лідская газета. 2014. 9 верасня.
  • Горад на старых выявах. Фарны касцёл // Лідская газета. 2014. 16 верасня.
  • 20-ці годдзе аднаўлення дзейнасці грэка-каталіцкай царквы ў Лідзе // Наша Слова. 2014. 24 верасня.
  • Ліда ў 1936–1939 гг. // Лідскі Летапісец. 2014. № 2. С. 25–94.
  • Прафесар Баброўскі і скасаванне ўніяцкай царквы // Наша Слова. 2014. 9 ліпеня.
  • Уладзіслаў Абрамовіч // Наша Слова. 2014. 1 кастрычніка.
  • «Народ, які абуджаецца, не патрабуе нянек» // Звязда. 2014. 4 лістапада.
  • «Лідская рэвалюцыя» 1936 года // Arche. 2014. № 7–8. С. 318–333.
  • Кароль Андоры з-пад Ліды // Маладосць. 2014. № 10. С. 114–125.
  • Ліда ад пачатку Першай сусветнай вайны да нямецкай акупацыі // Лідская газета. 2014. 22 лістапада.
  • Жыццё дала… чыгунка // Звязда. 2014. 30 снежня.
  • Лідчына ў люстэрку прэсы, 1913–1923 // Лідскі Летапісец. 2014. № 3. С. 37–81.
  • 20-ці годдзе аднаўлення дзейнасці грэка-каталіцкай царквы ў Лідзе // Лідскі Летапісец. 2014. № 3. С. 9–10.
  • Рэдактар – краязнавец. 105 гадоў з дня нараджэння Ўладзіслава Абрамовіча // Лідскі Летапісец. 2014. № 3. С. 22–25.
  • Тодар Нарбут – папулярызатар найноўшых дасягненняў прыродазнаўства // Лідскі Летапісец. 2014. № 4. С. 12–13.
  • «Лідская рэвалюцыя» 1936 г. у люстэрку прэсы // Лідскі Летапісец. 2014. № 4. С. 47–62.
  • Лідскія цэрквы да 1939 г. // Лідскі Летапісец. 2014. №4. С. 63–79.
  • Жыццё святара Адама Плаўскага // Актуальныя праблемы гістарычнай навукі і адукацыі: зб. навук. арт. Гродна, 2014. С. 54–64.

2013

  • Паўстанне 1863 года на Лідчыне. Перад паўстаннем // Лідскі Летапісец. 2013. № 1. С. 40–58.
  • Ліда на старых выявах. Замак у 1915–1918 гг. // Лідская газета. 2013. 5 студзеня; 12 сакавіка.
  • Аляксандра Нарбут: жанчына-акадэмік у XVIII стагоддзі // Через гендерное равенство – к участию в общественной и политической жизни общества: материалы II Республиканской научн.-практ. конф. 15 июня 2012 г. / Мозырь, 2012. С. 177–179.
  • Каменныя магілы і камяні-следавікі Лідчыны. // Запісы таварыства аматараў беларускай гісторыі імя Вацлава Ластоўскага. Вып. 1. Мінск, 2013. С. 34–41.
  • Паўстанне 1863 г. на Лідчыне. Перад паўстаннем // Наша Слова. 2013. 23 студзеня; 30 студзеня; 6 лютага; 13 лютага; 20 лютага.
  • Паўстанне 1863 г. на Лідчыне. За нашу і вашу свабоду // Наша Слова. 2013. 13 сакавіка; 20 сакавіка; 27 сакавіка; 3 красавіка; 10 красавіка
  • Яўген фон Гротэ дэ Буко – першы кіраўнік беларускага руху ў Лідзе // Наша Слова. 2013. 20 сакавіка
  • Гайцюнішкі // Маладосць 2013. № 2. С. 114–118.
  • Фарны касцёл у Лідзе: да 690-годдзя заснавання Ліды // Наша вера. 2013. № 4. С. 12–15.
  • Пасля паўстання // Паўстанне 1863 г. на Беларусі і Кастусь Каліноўскі. Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі (Менск, 23 сакавіка 2013 г.). Мінск, 2013. С. 5–12.
  • Горад на старых выявах. Замак у 1920–1930 гадах // Лідская газета. 2013. 18 красавіка
  • Паўстанне 1863 г. на Лідчыне. Заканчэнне, вынікі і наступствы // Наша Слова. 2013. 12 чэрвеня; 19 чэрвеня.
  • Ліда на старых выявах. Рыначная плошча // Лідская газета. 2013. 8 чэрвеня; 5 ліпеня.
  • Вайна 1812 г. на Лідчыне // Мірскі замак у кантэксце падзелаў Рэчы Паспалітай і вайны 1812 г. Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі (г.п. Мір, 16 чэрвеня 2012 г.). Мінск, 2013. С. 127–141.
  • Ліда на старых выявах. Вуліца Віленская (зараз – Савецкая) // Лідская газета. 2013 20 ліпеня; 8 жніўня.
  • Жыццё павятовага горада Ліда ў 1906–1912 гг.: па матэрыялах віленскіх газет «Kurier Litewski» і «Kurier Wilenski» // Другі Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Працоўныя матэрыялы. Т. 2. Kaunas, 2013. С. 95–97.
  • Калантаі і Зельзін // Маладосць. 2013. №7. С. 124–131.
  • Віктар Басяцкі // Наша Слова. 2013. 21 жніўня.
  • Паўстанне 1863 г. на Лідчыне. За нашу і вашу свабоду // Лідскі Летапісец. 2013. № 2. С. 48–73.
  • Калонія дзяржаўных дамоў у Лідзе (1920-я – 1930-я гг.) // Лідскі Летапісец. 2013. № 2. С. 74–78.
  • Сябар ТБШ Міхал Шымялевіч // Наша Слова. 2013. 18 верасня.
  • Ліда на старых выявах. Вуліца Каменская (зараз – Ленінская): якой яна была? // Лідская газета. 2013. 3 кастрычніка; 12 лістапада.
  • Царква ў Мураванцы // Лідскі Летапісец. 2013. № 3. С. 75–103.
  • Пра галоўнага лідскага боўдзілу XX ст. // Лідскі Летапісец. 2013. № 4. С. 73–74.
  • Лідскія касцёлы. Фарны касцёл, касцёл Піяраў, Кармеліцкі касцёл // Лідскі Летапісец. 2013. № 4. С. 36–54.
  • Род Путкамераў // АСОБА і ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Вып. 5. 2013. С. 302–313.

2012

  • Размова са старым шляхціцам // Наша Слова. 2012. 18 студзеня; 25 студзеня; 1 лютага; 8 лютага; 15 лютага.
  • Праўду ў яміну не закапаеш, або шукайце і знойдзеце // Маладосць. 2012. № 2. С. 96–100.
  • Касцёл у Начы // Наша Слова. 2012. 4 красавіка.
  • Гісторыя чыгункі на Лідчыне // Лідскі Летапісец. 2012. № 1. С. 30–39.
  • Размова са старым шляхціцам // Лідскі Летапісец. 2012. № 2. С. 51–61.
  • Сляды герояў Шэкспіра ў Беларусі і на Лідчыне // Лідская газета. 2012. 10 красавіка
  • Гісторыя чыгункі на Лідчыне // Наша Слова. 2012. 10 траўня; 16 траўня.
  • Вайна 1812 г. у Літве і на Лідчыне // Наша Слова. 2012. 13 чэрвеня; 20 чэрвеня; 27 чэрвеня; 4 ліпеня 2012.
  • Таямнічыя замкі Лідчыны // Маладосць. 2012. № 6. С. 97–100.
  • Вітольд Карлавіч Цэраскі // Гістарычны альманах. Т. 17. 2011. С. 101–124.
  • Пагадненне 1392 г. у Востраве пад Лідай // Лідская газета. 2012. 11 верасня.
  • След старадаўняга палаца ў Дайнаве // Лідская газета. 2012. 6 кастрычніка.
  • Гісторыя чыгункі на Лідчыне // Сучасны стан беларускага краязнаўства і валанцёрскі рух. Матэрыялы Рэспубліканская навукова-практычнай канферэнцыі 16 красавіка 2012 г. Мінск, 2012. С. 173–186.
  • Ліда на старых выявах // Лідская газета. 2012. 1 лістапада.
  • Аляксандра Нарбут: жанчына-акадэмік // Лідская газета. 2012. 13 лістапада
  • Вайна 1812 г. у Літве і на Лідчыне // Лідскі Летапісец. 2012. № 3. С. 29–48.
  • Цэзары Каменскі // Наша Слова. 2012. 14 лістапада; 2012. 21 лістапада.
  • Ліда на старых выявах. Замак на пачатку XX ст. // Лідская газета. 2012. 15 снежня.
  • Пачатак будаўніцтва гімназіі імя гетмана Караля Хадкевіча ў Лідзе // Лідскі Летапісец. 2012. № 4. С. 32–36.

2011

  • Антоні Гарэцкі: забыты паэт // Наша Слова. 2011 2 лютага.
  • Funkcjonalizm w lidzkiej architekturze // Ziemia Lidzka. 2011. №2.
  • Паўстанне 1830–1831 гг. // Наша Слова. 2011. 11 траўня; 18 траўня; 25 траўня; 1 чэрвеня; 8 чэрвеня.
  • Селішчы і гарадзішчы гістарычнай Лідчыны // Наша Слова. 2011. 6 ліпеня.
  • Архітэктура нацыянальнага рамантызму на Лідчыне // Наша слова. 2011. 14 верасня; 21 верасня.
  • «Жыў аднойчы рыцар…», або сляды герояў Шэкспіра ў старажытнай Беларусі // Маладосць. 2011. № 9. С. 121–126.
  • След вялікай каметы 1811 г. у сусветнай культуры // Роднае слова. 2011. № 10. С. 88–92.
  • Антоні Гарэцкі – забыты паэт // Ад Лідскіх муроў. № 7. 2011. С. 194–200.
  • Нагародавічы // Наша Слова. 2011. 7 снежня.
  • Аляксандра Нарбут – акадэмік Берлінскай акадэміі навук // АСОБА і ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 4. 2011. Мінск. С. 6–16.
  • Крыніцы для вывучэння гісторыі калоніі дзяржаўных дамоў у Лідзе (1920-я – 1930-я гг.) // Гістарычная ўрбаністыка: асновы метадалогіі і крыніцазнаўчая база: зб. навук. арт. Гродна, 2011. С. 362–366.
  • Дайноўскі і Радуньскі замкі гістарычнай Лідчыны. Нататкі краязнаўцы // Румлёўскія старонкі: Помнікі гісторыі, прыроды і культуры паміж турыстычнай прывабнасцю і навуковай цікавасцю: матэрыялы IV адкрытай рэгіян. навук.-практ. канф. па праблемах рэгіяналістыкі і краязнаўства «Румлёўскія чытанні» (Гродна, 18 лют. 2011 г.). Гродна, 2011. С. 39–45.
  • Паўстанне 1830–1831 гг. Да 180-х угодкаў // Лідскі летапісец. 2011. № 4. С. 18–28.

2010

  • Лідская Дайнова // Наша Слова. 2010. 2 чэрвеня.
  • Ксёндз Дзіянісій Хлявінскі, філамат // Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы). 2010. С. 172–175.
  • Радуньскі замак // Наша Слова. 2010. 23 чэрвеня.
  • Каменныя магілы Лідчыны // Наша Слова. 2010. 15 ліпеня.
  • Камяні-следавікі Лідчыны // Наша Слова. 2010. 1 верасня; 8 верасня.
  • Капліца на Лідскім чыгуначным вакзале // Наша Слова. 2010. 13 кастрычніка.
  • Генерал Кіпрыян Кандратовіч: крэскі да жыцця // Асоба і час. Беларускі біяграфічны альманах. Вып. 2. 2010. С. 81–105.
  • Літоўскія прыгоды шэксьпіраўскіх пэрсанажаў // ARCHE. 2010. № 10. С. 145–156.
  • Прамысловасць горада Ліда ў 1920–30-я гг. // Працэсы ўрбанізацыі ў Беларусі ў XIX – пачатку XXI ст.: зб. навук. арт. Гродна, 2010. С. 181–188.

2009

  • Марцін Пачобут-Адляніцкі // Наша Слова. 2009. 4 сакавіка; 11 сакавіка.
  • Занатоўкі да біяграфіі міністра БНР генерала Кандратовіча // Наша Слова. 2009. 1 красавіка.
  • Скасаванне уніі на Лідчыне // Царква. 2009. №1.
  • Генерал Кіпрыян Кандратовіч. 150 гадоў з дня нараджэння // Лідскі Летапісец. 2009. № 1–2. С. 24–27.
  • Ян Снядэцкі // Наша Слова. 2009. 20 траўня; 2009. 27 траўня; 3 чэрвеня.
  • Вітольд Карлавіч Цэраскі. Да 160-тых угодкаў з дня нараджэння // Наша Слова. 2009. 22 ліпеня; 29 ліпеня; 5 жніўня; 12 жніўня; 19 жніўня.
  • Ціхаў Гаўрыіл Андрыянавіч // Наша Слова. 2009. 25 лістапада; 2 снежня; 9 снежня; 16 снежня; 23 снежня.
  • Гараджанін эпохі Асветніцтва (Францішак Нарвойш) // Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі гарадоў і працэсаў урбанізацыі ў Беларусі. Зборнік навуковых артыкулаў. Гродна, 2009. С. 208–214.
  • Ліквідацыя грэка-каталіцкай царквы на Лідчыне // Хрысціянства у гістарычным лёсе беларускага народа. Ч. 1. Гродна: ГрДУ, 2009. С. 333–339.
  • Царква ў Дзікушках на Лідчыне // Хрысціянства у гістарычным лёсе беларускага народа. Ч. 2. Гродна : ГрДУ, 2009. С. 311–316.
  • Ян Снядэцкі (1756–1830) – навуковец і асветнік гістарычнай Літвы // Гістарычны альманах. Т. 15. 2009. С. 75–88.
  • Аляксандра Нарбут з Ліды – акадэмік Берлінскай акадэміі навук // 3-я Нефёдаўскія чытанні. Беларускае мастацтва: гісторыя і сучаснасць. ВКЛ у гісторыі Беларусі. Т. III. Мінск. 2009. С. 120–124.
  • Месца заключэння Востраўскага пагаднення 1392 г. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзе заснавання горада: матэрыялы рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі (Ліда, 3 кастрычніка 2008 г.). Ліда, 2009. С. 44–48.

2008

  • Персанажы Шэкспіра – ў Літве. Граф Дэрбі // Наша Слова. 2008. 30 ліпеня; 6 жніўня.
  • Персанажы Шэкспіра – ў Літве. Генры Персі Хотспур // Наша Слова. 2008. 27 жніўня.
  • Персанажы Шэкспіра – ў Літве. Джон Бафорт // Наша Слова. 2008. 15 кастрычніка.
  • У пошуках знакамітага Вострава //Лідская газета. 2008. 11 лістапада.
  • Месца заключэння Востраўскага пагаднення 1392 г. Пачатак // Наша слова. 2007. 2 траўня.
  • Месца заключэння Востраўскага пагаднення 1392 г. Заканчэнне // Наша слова. 2007. 13 чэрвеня.
  • Крэскі да біяграфіі генерала К. Кандратовіча // Наша слова. 2007. 10 кастрычніка.
  • Астранамічная абсерваторыя ў Гародні // Наша Слова. 2008. 16 студзеня.
  • Астраномія ў Віленскім універсітэце // Наша Слова. 2008. 27 лютага.
  • Аляксандра Нарбутоўна, лідзянка – акадэмік Берлінскай акадэміі // Наша Слова. 2008. 9 красавіка
  • Месца заключэння Востраўскага пагаднення 1392 г. // Гістарычны альманах. 2007. Т. 13. С. 109–118.

2000 – 2007

  • Miejsce zawarcia ugody ostrowskiej 1392 r. // Ziemia Lidzka. 2007. № 2.
  • Каталіцкае Свята Божага нараджэння ў Лідзе // Наша слова. 2006. 27 снежня.
  • Генерал Кіпрыян Кандратовіч // Лідскі летапісец. 2005. № 4. С. 12–26.
  • Паданні вёскі Бабры // Наша Слова. 2005. 17 жніўня.
  • Гісторыя парафіі ў Ішчалне. 490 гадоў Ішчалнянскай парафіі // Наша Слова. 2005. 15 чэрвеня.
  • Гайцюнішкі // Наша Слова. 2005. 19 кастрычніка.
  • Генерал Кіпрыян Кандратовіч на службе БНР // Наша Слова. 2004. 17 сакавіка.
  • Грэка-каталіцкая (уніяцкая) царква у Лідзе і Лідскім павеце // Наша слова. 2003. 26 лістапада.
  • Міністр БНР, генерал Кіпрыян (Цыпрыян) Кандратовіч // Наша слова. 2002. 10 сакавіка; 17 сакавіка.
  • Генерал Кіпрыян Кандратовіч // Спадчына. 2002. № 1. С. 161–166.
  • Лідзяне XX стагоддзя // Лідскі летапісец. 2002. № 2. С. 9–11.
  • Lidzianie XX wieku // Ziemia Lidzka. 2001. № 1.
  • Kościół greko-katolicki w Lidzie i Ziemi Lidzkiej // Ziemia Lidzka. 2001. № 1.
  • Мажэйкаўскія сядзібна-паркавыя комплексы // Спадчына. 2001. № 1–2. С. 206–212.
  • Архітэктура Лідчыны. Готыка // Лідскі Летапісец. 2000. № 3. С. 32–34.
  • Камень-следавік ў в. Бабры // Лідскі Летапісец. 2000. № 1. С. 24.
  • Сонечны гадзіньнік у в. Ішчална // Спадчына. 2000. № 2. С. 139–141.
  • Сонечны гадзіньнік у вёсцы Ішчална // Лідскі Летапісец. 1999. № 4. С. 21.

Заўвагі правіць

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. а б в г д е ё ж з Марозава С. В. Сфера навуковых… С. 23.
  3. Шчарбачэвіч Ніна. Леанід Лаўрэш:… С. 7.
  4. «Пасля адкрыццяў, якія зрабіў Лаўрэш, пра Мураванку можна складаць вершы» // nashaniva.by, 10.02.2017, 22:52
  5. Гісторыя Лідчыны на старонках старых газет — выйшла даследаванне Лявона Лаўрэша // nashaniva.by, 27.01.2018, 11:52
  6. Urzędowy Wykaz Druków Wydanych w Rzeczypospolitej Polskiej. Przewodnik Bibliograficzny. Biblioteka Narodowa. Warszawa, 9—15 sierpnia 2021 r. Nr 32. S. 100.
  7. Кіпрыян Кандратовіч: генерал Расійскай імперыі, які падтрымаў БНР // nashaniva.by, 28.05.2018, 15:21
  8. НАША СЛОВА № 8 (1471), 19 лютага 2020 г.
  9. Лідскі летапісец. 2023. №2(102). С. 34.
  10. Марозава С. В. Сфера навуковых… С. 23—24.
  11. Марозава С. В. Сфера навуковых… С. 24.
  12. Храм Раства Прасвятой Багародзіцы: з гісторыі старажытнай “Мураванкі”. Праверана 29 сакавіка 2024.
  13. Спіс важнейшых публікацый… С. 24—26.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць