Мазырскі дзяржаўны політэхнічны каледж
Мазырскі дзяржаўны політэхнічны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Мазыр Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Прымаюцца асобы з агульнай базавай і сярэдняй адукацыяй на дзённае навучанне на бюджэтнай і камерцыйнай аснове.
Мазырскі дзяржаўны політэхнічны каледж | |
---|---|
Дата заснавання | 19 лістапада 1963 |
Тып | прафесійна-тэхнічны каледж[d] |
Размяшчэнне | |
Гісторыя
правіцьБыў заснаваны ў 1963 годзе. Набіралі дзве групы па спецыяльнасці «Апрацоўка металаў рэзаннем». Ужо праз год былі адкрыты яшчэ дзве новыя спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», «Электраабсталяванне прамысловых прадпрыемстваў і установак». У 1965 годзе каледж прымаў навучэнцаў на дзённае аддзяленне. Заняткі праводзіліся ў прыстасаваным будынку былой школы. Не хапала плошчаў, таму даводзілася працаваць у тры змены. У 1975 годзе пабудавалі інтэрнат на 502 месцы, дзе адзін паверх пераабсталявалі пад навучальныя класы. Толькі праз два гады быў пабудаваны навучальны корпус са спартзалай і сталовай на 100 месцаў. У 1979 годзе адкрыта спецыяльнасць «Вытворчасць будаўнічых дэталяў і жалезабетонных канструкцый», а праз некалькі гадоў пачаўся набор на спецыяльнасці «Тэхнічнае абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў», «Тэхнічнае абслугоўванне станкоў з ЧПУ і РК», а таксама «Інструментальная вытворчасць».
Спецыяльнасцях
правіць- «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва»,
- «Тэхналогія машынабудавання»,
- «Вытворчасць будаўнічых вырабаў і канструкцый»,
- «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль»,
- «Камерцыйная дзейнасць»,
- «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці (у машынабудаванні)».
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 516. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 185.
- Республиканская строительная газета. — 2008. — 14 апреля (№ 14). — С. 15.