Майкл Маркс

Майкл Маркс (англ.: Michael Marks, чэрвень 1859, Слонім31 снежня 1907) — брытанскі прадпрымальнік, адзін з сузаснавальнікаў кампаніі Marks & Spencer.

Майкл Маркс
англ.: Michael Marks
Marks Michael Slonim.jpg
Род дзейнасці прадпрымальнік, адзін з заснавальнікаў кампаніі Marks & Spencer
Дата нараджэння 1859[1] ці 1863[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 снежня 1907(1907-12-31)[3][2]
Месца смерці
Жонка Hannah Cohen[d]
Дзеці Rebecca Dora Sieff[d], Elaine Marks[d], Simon Marks, 1st Baron Marks of Broughton[d], Miriam Marks[d] і Mathilda Marks[d]

Нарадзіўся ў Слоніме ў яўрэйскай сям'і. У маладосці эміграваў у Англію.

Пасяліўся ў Лідс, дзе размяшчалася кампанія Brran, вядомая тым, што давала працу яўрэйскім імігрантам. У 1884 годзе пазнаёміўся з Ісакам Дэўгірстам — уладальнікам аднаго са складоў-магазінаў. Падпісаў з ім дамову, згодна з якой гандляваў яго вырабамі па-за межамі Лідса. Гэты бізнес аказаўся настолькі прыбытковым, што неўзабаве Маркс атрымаў фінансавую самастойнасць.

Marks & SpencerПравіць

Праз дзесяць гадоў Маркс вырашыў, што каб развівацца далей ён павінен знайсці сабе партнёра. Маркс зрабіў прапанову Ісаку Дэўгірсту, аднак той адмовіўся, прапанаваўшы кандадатуру Тома Спенсера. Спенсер пагадзіўся і ўклаў першыя £300 у агульны бізнес.

Дзякуючы мінуламу досведу, а таксама магчымасці вызначаць кошты непасрэдна ў вытворцы, прадпрымальнікі маглі развіваць сетку крамаў, адкрываючы новыя ў такіх гарадах як Манчэстэр, Бірмінгем, Ліверпул, Мідлсбра, Шэфілд, Брысталь, Сандэрленд, Кардыф.

Склад-крама адчыненая ў Манчэстэры ў 1897 стала галоўнай сядзібай імперыі, дзе сёння працуе 70 000 чалавек, а сама кампанія каштуе 7 мільярдаў фунтаў.

Маркс памёр у 1907 годзе як брытанскі грамадзянін, якім стаў 5 мая 1897.

Зноскі

  1. Michael Marks
  2. 2,0 2,1 Lundy D. R. Michael Marks // The Peerage
  3. Michael Marks // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

СпасылкіПравіць