Майк Ёгансэн
Майк Ёгансэн (укр.: Майк Йога́нсен; 16 (28) кастрычніка 1895, Харкаў — 27 кастрычніка 1937, Кіеў) — украінскі паэт, празаік, авангардыст эпохі «Расстралянага адраджэння». Перакладчык, крытык, лексікограф, сцэнарыст, падарожны. Адзін з заснавальнікаў літаратурных суполак Гарт, Вольная акадэмія пралетарскай літаратуры — ВАПЛІТА, Тэхна-мастацкая група А, часопісаў «Універсальний журнал», «Літературний ярмарок».
Майк Ёгансэн | |
---|---|
укр.: Майк Гервасійович Йогансен | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык, мовазнавец |
Дата нараджэння | 16 (28) кастрычніка 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 кастрычніка 1937 (42 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Аўтар вершаў, апавяданняў, нарысаў «Падарожжа чалавека пад кепам (яўрэйскія калоніі)», раманаў «Прыгоды Мак-Лейстана, Гары Руперта і іншых», «Падарожжа вучонага доктара Леанарда і яго будучай каханкі прыгожай Альчэсты ў Слабажанскую Швайцарыю», тэорыі «Элементарныя законы вершавання», «Як будуецца апавяданне» і інш.
Быў звязаны з беларускім літаратурным жыццём. Браў удзел у 1 з’ездзе Маладняка, які адбыўся 25—29 лістапада 1925 г. у Менску. Ягоную рэцэнзію на кніжкі вершаў Уладзіміра Дубоўкі змясціў у беларускім перакладзе часопіс «Узвышша» (№ 5 1927).
Рэпрэсаваны, расстраляны.
У беларускай мове прыжыццёвае напісанне яго прозвішча: Іогансэн. Пазней яго перадавалі розна: з націскам на 1 склад (Ёгансэн, Ёгансен) ці на іншы (Ягансен, Іагансен).
Літаратура
правіць- Йогансен, Майк. Вибрані твори / Упоряд. Ростислав Мельників. — Вид. 2-ге, доп. — К. : Смолоскип, 2009. — 768 с. — ISBN 978-966-8499-94-4.
- Бюлетэнь 1-га Ўсебеларускага зьезду «Маладняка». 1926