Макарун (англ.: macaroon) — кандытарскі выраб, бісквітнае пячэнне, вырабленае, як правіла, з молатага міндаля (асноўны інгрэдыент[1]), а таксама можа быць з іншых арэхаў або какоса, часам з мёдам, ваніллю або спецыямі, з даданнем харчовага фарбавальніка, варэння, джэма або шакаладнай глазуры.[2] У некаторых рэцэптах прысутнічае згушчанае малако. Пячэнне выпякаюць на ядомай рысавай паперы.

Макарун
Macaroon
Міндальны і какосавы макаруны
Міндальны і какосавы макаруны
Краіна паходжання Італія
Кампаненты
Асноўныя міндаль (какос), яечны бялок
Магчымыя мёд, ваніль, спецыі, варэнне, джэм, шакаладная глазур
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва пячэння паходзіць ад італьянскага maccarone (maccherone), што азначае «паста» і адносіцца да арыгінальнага інгрэдыента — міндальнай пасты. Таго ж паходжання і слова макарон.

Зноскі

  1. macaroon (n.). Online Etymology Dictionary. Douglas Harper. Праверана 4 January 2010.
  2. Macaroon - Definition. Merriam-Webster Online Dictionary. Merriam-Webster, Incorporated. Праверана 8 May 2012.