Макаро́н (фр.: macaron, /makaʁɔ̃/) — французскі кандытарскі выраб з яечных бялкоў, цукру і молатага міндаля.[1] Звычайна робіцца ў форме пячэння; паміж двума пластамі кладуць крэм або варэнне. Італьянская назва італ.: maccarone/maccherone паходзіць ад слова італ.: ammaccare — «разбіць, раздушыць», і з’яўляецца адсылкай да спосабу вырабу асноўнага інгрэдыента, міндальнай мукі.[2] Гатовы выраб мяккі, з гладкай паверхняй, растае ў роце. Маюць розны смак.

Макароны па-парыжску (ванільны смак)
Кандытарская прадукцыя
Краіна паходжання
Аўтар Італьянскі шэф-повар каралевы Кацярыны Медычы
Кампаненты
Асноўныя Пячэнне: яечны бялок, цукровая пудра, цукровы пясок, міндальны парашок, харчовыя фарбавальнікі
Начынка: масляны крэм, топленныя сліўкі, ганаш або варэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пра паходжанне ласунку ідуць спрэчкі. Larousse Gastronomique адзначае, што макароны, хутчэй за ўсё, маюць італьянскае паходжанне і, верагодна, былі створаны ў Венецыі ў эпоху Адраджэння. Па іншай версіі, макароны з’явіліся ў Францыі, у Кармеры, прычым значна раней — у 791 годзе.[3] Згодна з іншымі крыніцамі, ласунак у Францыю прывезлі італьянскія кухары, якія прыехалі з Кацярынай Медычы пасля заключэння яе шлюбу з Генрыхам II.[4]

У 1830-я гады макароны падавалі з лікёрамі, джэмам і спецыямі, а ў сучасным выглядзе яны з’явіліся ў кандытарскай Ladurée, дзе прыдумалі злучаць два печыва паміж сабой з дапамогай крэма.[5][6] У цэлым, рэцэпт адрозніваецца ў розных гарадах Францыі; напрыклад у Ам’ене з XVI стагоддзя выкарыстоўваюцца садавіна, міндаль і мёд[7], а ў латарынгскім горадзе Нансі, па легендзе, дзве манашкі, сёстры Маргарыта і Мары-Элізабет, прыдумалі макароны, каб перахітрыць строгія манастырскія дыетычныя правілы (за што былі празвалі «сёстрамі Макарон»).[8]

Макароны прадаюцца ў французскім McDonald’s[9]; з 2010 года гэта печыва зрабілася вельмі папулярным дэсертам у ЗША, дзе яго нават пачалі выкарыстоўваць у якасці самастойнага велікоднага падарунка замест традыцыйных шакаладных фігурак[10][11], і ў Канадзе[12]; іх версія вядомая ў Японіі.[13]

Зноскі

  1. Macaron // Petit Larousse illustré. — Larousse, 1989. — P. 585. — 1680 p. — ISBN 2-03-301189-5.
  2. Search result on macaroon, Etymonline.com
  3. Larousse gastronomique 2007.
  4. History of Macarons Архівавана 5 лютага 2009., Madmacnyc.com
  5. The story of the Macaron Архівавана 4 ліпеня 2010., Laduree.fr
  6. Macarons, the Daddy Mac of Cookies Архівавана 8 сакавіка 2012., Fox News
  7. Macarons d’Amiens Архівавана 18 ліпеня 2011., Saveursdumonde.net
  8. Notre Histoire Maison des soeurs Архівавана 23 кастрычніка 2014., Achat-nancy.com
  9. "Mon Dieu! Will Newfound Popularity Spoil the Dainty Macaron?". The Wall Street Journal. 2010-03-02. Праверана 2010-12-29.
  10. "Macarons: New to The Easter Parade This Year". Los Angeles Times. 2010-04-01. Праверана 2010-12-29.
  11. "Move Over, Cupcake: Make Way For The Macaroon". NPR. 2010-02-12. Праверана 2010-12-29.
  12. "Macaron mania hits Montreal — finally!". The Gazette (Montreal). 2008-10-11. Архівавана з арыгінала 2012-11-09. Праверана 2010-12-29. {{cite news}}: no-break space character у |title= на пазіцыі 28 (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2012. Праверана 10 мая 2021.
  13. ジャン=フィリップ・ダルシー「夏の新作マカロン」 Архівавана 17 сакавіка 2012 года., Fukui News

Літаратура правіць

  • Le Grand Larousse gastronomique / Isabelle Jeuge-Maynart. — Larousse, 2007. — P. 513. — ISBN 978-2-03-582360-1.

Спасылкі правіць