Макарый Канеўскі

Макарый Канеўскі і Оўруцкі (1605, Оўруч — 7 (20) верасня 1678) — беларускі і ўкраінскі праваслаўны рэлігійны дзеяч. Архімандрыт Пінскі, Оўруцкі, Пераяслаўскі.

Макарый Канеўскі
Дата нараджэння 1605
Месца нараджэння
Дата смерці 7 верасня 1678(1678-09-07) ці 1678
Месца смерці
Месца пахавання

Нарадзіўся ў г. Оўручы на Валыні ў пачатку XVII стагоддзя ва ўкраінскай шляхетнай сям’і: па адных дадзеных Токараўскіх, па іншых — Торскіх. Калі яму было 25 гадоў, пастрыгся ў манахі пад імем Макарыя ў манастыры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Багародзіцы ў Оўручы. Неўзабаве стаў іерадыяканам, затым — іераманахам. Некаторы час быў ігуменам Купяціцкага манастыра каля Пінска, у 1659—1660 гадах быў узведзены ў сан архімандрыта і прызначаны настаяцелем Оўруцкага манастыра. Пасля ён быў яго настаяцелем, але, калі абіцель была спустошана палякамі, яго перавялі настаяцелем у Канеўскі манастыр. Макарый, па паданню, прадказаў бедствы, якія спасьцігнуць гэты манастыр і горад: голад, польскае і татарскае нашэсце. У верасні 1678 года горад Канеў і манастыр былі спустошаныя дашчэнту, самаго архімандрыта туркі пакаралі смерцю за адмову выдаць ім манастырскія скарбы. Яго астанкі былі знойдзеныя сярод мноства трупаў, у руінах і былі пахаваны ў манастырскай царкве. Падчас перабудовы царквы яны былі знойдзены зноў і 13 (26) мая 1688 года ўрачыста перанесены ў Пераяслаў. У 1942 годзе мошчы былі перанесены ў Траецкую царкву Чаркас, з 1965 года знаходзіліся ў храме ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы ў Чаркасах, а ў 2003 былі перанесеныя ў Міхайлаўскі сабор(руск.) бел. Чаркасаў.

26 (13) мая адзначаецца дзень перанясення мошчаў Святога, а 25 мая, 20 чэрвеня і 10 кастрычніка — дзень памяці ўсіх валынскіх святых.

Зноскі

СпасылкіПравіць