Макензі Фой

амерыканская актрыса

Макензі Крыстэн Фой (англ.: Mackenzie Christine Foy; нар. 10 лістапада 2000, Лос-Анджэлес, ЗША) — амерыканская актрыса, фотамадэль.

Макензі Крыстэн Фой
Mackenzie Christine Foy
Дата нараджэння 10 лістапада 2000(2000-11-10) (23 гады)
Месца нараджэння Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Прафесія актор
Узнагароды «Сатурн»
IMDb ID 3237775
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзілася 10 лістапада 2000 года ў Лос-Анджэлесе (ЗША) ў сям’і хатняй гаспадыні і кіроўцы грузавіка [1]. Хатняе навучанне дала Макензі магчымасць будаваць кар’еру з дзяцінства [2]. У яе ёсць старэйшы брат [3].

Кар’ера

правіць

Макензі Фой пачала працаваць у якасці рэкламнай мадэлі для Garnet Hill, Polo Ralph Lauren і Guess (Kids)[4]. У 2006 годзе знялася ў рэкламе мэблевай кампаніі Сіндзі Кроўфард.[5] У 2009 годзе яна атрымала сваю першую ролю на тэлебачанні. У 2011 і 2012 гадах грала ролю Рэнэсмі Каллен, дачкі Эдварда Калена і Бэлы Свон ў фільме «Прыцемкі. Сага. Світанак» і «Прыцемкі. Сага. Світанак - Частка 2». За гэтую ролю ў 2013 годзе актрыса атрымала дзве «Залатыя маліны»: разам з Тэйларам Лотнерам[6] і з акцёрскім складам. У фільме жахаў «Заклён» Фой зыграла адну з дачок галоўных герояў, якія пераязджаюць у паўразбураны дом, у якім пачынаюць адбывацца паранармальныя з’явы. У 2014 годзе актрыса знялася разам з Мэцью МакКонахі і Эн Хэтэуэй у фільме «Інтэрстэлар». Роля юнай Мёрф прынесла актрысе прэмію «Сатурн» у намінацыі «Лепшы малады акцёр або актрыса». Таксама Макензі агучвала герояў мультфільмаў «Эрнест і Селесціна», «Дзеці з таварнага вагона», «Маленькі прынц».

Фільмаграфія

правіць

Фільмы

правіць
Год Імя Арыгінальная назва Роля Заўвагі
2011 «Змрок. Сага. Світанак» The Twilight Saga: Breaking Dawn — Part 1 Рэнесмі Каллен
2012 «Змярканне Сага: Рассвет» — Частка 2" The Twilight Saga: Breaking Dawn — Part 2 Рэнесмі Каллен
2013 «Заклён» The Conjuring Сіндзі Перон
2013 «Эрнэст і Селестына» Ernest et Célestine Цэлястына агучванне
2013 «Усяго найлепшага» Wish You Well Луіс
2014 «Інтэрстэлар» Interstellar малады Мэрф
2014 «Чарнавокі сабака» Black Eyed Dog Маргарытка
2014 «Дзеці з таварнага вагона» The Boxcar Children Фіялка агучванне
2014 «Печывы гангстар» The Cookie Mobster Салі тэлефільм
2015 «Маленькі прынц» The Little Prince дзяўчына агучванне
2015 «Джэсі Стоўн: Страчаны ў раі» Jesse Stone: Lost in Paradise Джэні О’Ніл тэлефільм
2018 «Шчаўкунок і чатыры каралеўства» The Nutcracker and the Four Realms Клара
2020 «Чорная прыгажуня» Black Beauty Джо Грын

серыял

правіць
Год Імя Арыгінальная назва Роля Заўвагі
2009 «Люблю цябе да смерці» 'Til Death дзяўчына 1 эпізод
2010 «Памятай, што будзе» FlashForward Кейт Эрскін 1 эпізод
2010 «Гавайская паліцыя» Hawaii Five-0 Лілі Уілсан 1 эпізод
2012 «Р. Л. Стайн: Час зданяў» R.L. Stine’s The Haunting Hour Наталі/Георгія Ломін 1 эпізод

Зноскі

  1. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2021. Праверана 13 студзеня 2017.
  2. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2017. Праверана 13 студзеня 2017.
  3. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 1 снежаня 2016. Праверана 13 студзеня 2017.
  4. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2015. Праверана 13 студзеня 2017.
  5. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2017. Праверана 13 студзеня 2017.
  6. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2016. Праверана 13 студзеня 2017.