Максімы — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Чэрнінскага сельсавета. Злілася з в. Збірагі.

Вёска
Максімы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Максімы на карце Беларусі ±
Максімы (Беларусь)
Максімы
Максімы (Брэсцкая вобласць)
Максімы

Гісторыя правіць

У XIX ст. вёска ў Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Збірагі, якім валодаў граф Грабоўскі. У 1870 годзе адносілася да Залескай сельскай грамады.

У 1905 годзе вёска ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, уваходзіла ў Збіражскую гміну Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР.

У Вялікую Айчынную вайну загінулі 6 вяскоўцаў.

4 верасня 1972 года далучана да вёскі Збірагі[1].

Насельніцтва правіць

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць