Максім Ігаравіч Краўцоў

беларускі футбаліст

Максім Краўцоў (нар. 20 чэрвеня 2002, Гродна) — беларускі футбаліст, нападнік гродзенскага «Нёмана» і моладзевай зборнай Беларусі.

Футбол
Максім Краўцоў
Поўнае імя Максім Ігаравіч Краўцоў
Нарадзіўся 20 чэрвеня 2002(2002-06-20)[1] (21 год)
Грамадзянства  Беларусь
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Нумар 18
Клубная кар’ера[* 1]
2020— Беларусь Нёман (Гродна) 31 (4)
2022   Беларусь Смаргонь 23 (8)
Нацыянальная зборная[* 2]
2023— Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 лістапада 2023

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец гродзенскай СДЮШАР «Нёман», з 2020 года пачаў выступаць за дубль клуба. У 2021 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 7 мая 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы са «Смаргонню» (2:0). У далейшым працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, часам выходзячы на замену.

У лютым 2022 года далучыўся да «Смаргоні», якая неўзабаве ўзяла нападніка ў арэнду[2]. Замацаваўся ў аснове смаргонскай каманды і дапамог ёй вярнуцца ў Вышэйшую лігу, з 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў «Нёман»[3] і ў пачатку 2023 года стаў трэніравацца з гродзенцамі. У сезоне 2023 рэгулярна з’яўляўся на полі ў складзе «Нёмана», пераважна выходзячы на замену. У студзені 2024 года падпісаў новы трохгадовы кантракт з клубам[4].

Міжнародная кар’ера правіць

15 лістапада 2023 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Расіі (1:3), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў канцы сустрэчы.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2020 дубль Нёман   13 3
2021 Д1 Нёман   10 0
2022 Д2 Смаргонь   23 8
2023 Д1 Нёман   21 4

Крыніцы правіць

  1. а б https://www.fcneman.by/by/klub/zhelto-zelenye-lyudi/217.html
  2. Форвард "Немана" арендован "Сморгонью" (руск.). football.by (17 лютага 2022). Праверана 23 лістапада 2023.
  3. Сбережение "Немана", неопределенность "Белшины", "Нафтана" и "Сморгони" (руск.). football.by (7 снежня 2022). Праверана 23 лістапада 2023.
  4. "Неман" продлил контракт с молодым форвардом (руск.). football.by (22 студзеня 2024). Праверана 30 студзеня 2024.

Спасылкі правіць