Максім Трыфанавіч Гарбаценкаў

Максім Трыфанавіч Гарбаценкаў (6 ліпеня 1915, в. Вялікія Хутары  (руск.), Хіславіцкі раён, Смаленская вобласць — 13 сакавіка 1981) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай і Вілейскай абласцей ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Максім Трыфанавіч Гарбаценкаў
Дата нараджэння 6 ліпеня 1915(1915-07-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 сакавіка 1981(1981-03-13) (65 гадоў)
Камандаваў камандзір атрада, камісар атрада, брыгады

Біяграфія правіць

З 1933 годзе на савецкай працы. У партызанах з лютага 1942 года: камандзір дыверсійнага атрада, у лютым — маі 1943 г. камісар, у маі 1943 — ліпені 1944 года камандзір Беларускай дыверсійнай партызанскай брыгады імя У. І. Леніна, адначасова член, з сакавіка 1944 г. сакратар Докшыцкага падпольнага РК КП(б)Б[1].

Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ у 1955 годзе, Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС у 1958 годзе[1].

У 1944—1977 гг. на партыйнай і савецкай працы[1].

Зноскі

  1. а б в г Горбатенков Максим Трифонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 159. — 737 с.