Макс Валье
Макс Валье (9 лютага 1895, Бальцана — 17 мая 1930, Берлін) — нямецкі канструктар ракетнай тэхнікі.
Макс Валье | |
---|---|
ням.: Max Valier | |
Дата нараджэння | 9 лютага 1895[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 мая 1930[3][1][…] (35 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, вынаходнік, пісьменнік, пісьменнік навуковай фантастыкі, астраном |
Навуковая сфера | астраномія[4] і творчае і прафесійнае пісьмо[d][4] |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфяія
правіцьУ 1913 паступіў у Інсбрукскі ўніверсітэт. у 1917-18 служыў лётчыкам у аўстрыйскай авіячастцы. У 1918-22 працягваў адукацыю ў Венскім, Інсбрукскім і Мюнхенскім універсітэтах. Распрацоўваў ідэю ужывання рэактыўных рухавікоў на аўтамабілях, дрызінах, лодках і самалётах. Валье сумесна з Ф. Зандэрам, атрымаўшы фінансавую падтрымку ад прамыслоўца Ф. Опеля, пабудаваў гоначны аўтамабіль (выпрабаваны ў сакавіку 1928) з парахавымі стартавымі і маршавымі ракетамі ў якасці рухавіка. У 1929 стварыў і выпрабаваў гоначны аўтамабіль з 24 цвёрдапаліўных ракетамі, развіў хуткасць 230 км/г. У 1930 пачаў эксперыменты з вадкасна-рэактыўным рухавіком, падчас якіх загінуў пры выбуху камеры згарання.
Зноскі
- ↑ а б Max Valier // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Max Valier // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б в Валье Макс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.