Мак аргемона

від раслін

Мак аргемона[3][4] (Papaver argemone) — від травяністых раслін сямейства Макавыя (Papaveraceae). Распаўсюджаны ў Еўропе, Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыцы.

Мак аргемона

Кветка, Мадрыд, Іспанія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Papaver argemone L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  504109
NCBI  357464
EOL  486651
GRIN  t:26668
IPNI  305858-2
TPL  kew-2560689

Апісанне

правіць

Аднагадовая расліна да 5 дм вышынёй. Сцёблы простыя ці разгалінаваныя. Лісце да 12[-20] см. Кветкі: пялёсткі цёмна-чырвоныя, часам з цёмнай базальнай плямай, да 25 мм; пылавікі бледна-сінія. Каробачкі сядзячыя, ад даўгаватых да булавападобных, выразна рабрыстыя, да 2 см, ад рэдка да слаба шчаціністых[5].

Распаўсюджанне

правіць

Паўночная Афрыка: Алжыр (пн.), Егіпет (пн.), Марока, Канарскія астравы, Еўропа: Данія, Ірландыя, Швецыя (пд.), Нарвегія (пд.), Вялікабрытанія, Аўстрыя, Бельгія, Германія, Венгрыя, Нідэрланды, Польшча, Славакія, Швейцарыя, Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Малдова, Украіна (зх і Крым), Албанія, Боснія і Герцагавіна, Харватыя, Грэцыя, Італія (у т. л. Сардзінія), Македонія, Чарнагорыя, Румынія, Сербія (у т. л. Косава), Славенія, Францыя (у т. л. Корсіка), Партугалія, Іспанія; Азія: Кіпр, Сінай — Егіпет, Іран, Ірак, Ізраіль, Іарданія, Ліван, Сірыя, Турцыя, Арменія; натуралізаваны: пн.-ўсх. і пн.-зах. ЗША[5][6][7].

Ва Украіне расце на пясчаных і камяністых месцах і пасевах — на захадзе і ў Крыму. Пустазельная, дэкаратыўная расліна[4]. Уваходзіць у пералік відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыі г.  Севастопаля[8].

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 92. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наук. думка, 1987. — С. 54. (руск.) (укр.)
  5. а б efloras.org. (англ.)
  6. bgbm.org. (англ.)
  7. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
  8. Андрієнко Т.Л., Перегрим М.М. (уклад.). Офіційні переліки регіонально рідкісних рослин адміністративних територій України (довідкове видання). — Київ: Альтерпрес, 2012. — 148 с. — ISBN 978-966-542-512-0.