Маладосць (фільм, 2017)
«Маладосць» (кіт.: 芳华) — мастацкі фільм 2017 года рэжысёра Фэна Сяагана[3].
Маладосць![]() | |
---|---|
кіт.: 芳华 | |
Жанр | драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Працягласць | 136 хв.[2] |
Краіна | |
Мова | кітайская мова |
Год | 8 верасня 2017[1] і 15 снежня 2017[1] |
IMDb | ID 6654316 |
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 25-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[4].
Сюжэт Правіць
Кітай, 1970-я гады. Разгар «культурнай рэвалюцыі» і апошнія гады кіраваньня Маа Цзэдуна. З-за сямейных сварак Хэ Сяапін вымушаная пайсці з дому. Яна спадзяецца пачаць жыццё з чыстага ліста, паступіўшы ў армейскі ансамбль песні і танца ў Чэнду, але стаўленне яе новых калегаў аддае пагардай і непрыязнасцю. Лю Фэн — усеагульны любімчык, закаханы ў салістку ансамбля Лін Дзіндзін. Яго заляцанні да дзяўчыны і таемнае прызнанне ў каханні становіцца здабыткам грамадскасці і ператварае юнака ў ізгоя. І толькі Хэ Сяапін поўная спачування да «спатыкнуўшагася» героя[4].
Акцёрскі склад Правіць
Узнагароды Правіць
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 22 кінаўзнагародамі і яшчэ 44 намінацыямі[5].
Зноскі Правіць
- ↑ а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 19 снежня 2017.
- ↑ Internet Movie Database — 1990. Праверана 19 снежня 2017.
- ↑ Fang hua (2017) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 22 кастрычніка 2021.
- ↑ а б Маладосць . Сайт кінафестывалю «Лістапад». Праверана 22 кастрычніка 2021.
- ↑ Fang hua — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 22 кастрычніка 2021.
Спасылкі Правіць
- Маладосць на сайце «Internet Movie Database» (англ.)